Ян XII (; свецкае імя Актавіян Тускола (); каля 937, Рым — , ) — Папа Рымскі з 16 снежня 955 года па 4 снежня 963 года.
Біяграфія
Паходзіў з рымскага знатнага роду, гэта значыць з’яўляўся сынам рымскага патрыцыя Альберыха Спалецкага і Альды Арльскай, дачкі караля Італіі і Бургундыі Гуго Арльскага. Па мацярынскай ліній Ян быў нашчадкам Карла Вялікага, а таксама ўнукам Марозіі. Ян з’яўляецца апошнім Папам перыяду парнакратыі.
Стаўшы рымскім біскупам у васямнаццаць гадоў, Ян зняважыў Папскі Прастол разнастайнымі заганамі і злачынствамі, так што набожныя сучаснікі лічылі яго ўвасабленнем д’ябла. Ян XII лічыцца самым амаральным Папам не толькі таго часу, але і ва ўсёй гісторыі царквы. Паводле сучасных яму крыніц, ён ператварыў Ватыкан у сапраўдны бардэль, не саромеючыся гвалтаваць жанчын-паломніцаў у саборы Святога Пятра.
2 лютага 962 года Ян усхваліў Атона I Вялікага імператарам Свяшчэннай Рымскай імперыі. Аднак, Атону не спадабаліся вульгарныя паводзіны папы, за што імператар дакараў Яна. У адказ на гэта Папа падняў паўстанне супраць Атона, якое было здушана, а Ян 4 снежня 963 года быў скінуты з пасады і заменены на Льва VIII.
Памёр ад траўмы, якую атрымаў пасля аднаго з палавых актаў. Аднак існуе версія, што Ян быў забіты мужам адной дамы, якой дамагаўся Папа.
Спасылкі
Ян XII. Catholic Encyclopedia
Катэгорыя:Папы Рымскія Катэгорыя:Царкоўныя дзеячы X стагоддзя Катэгорыя:Графы Тускулумскія