Стойка Стойкаў (; — ) — балгарскі навуковец, вядомы мовазнавец, балгарыстВасилка Радева, Професор д-р Стойко Стойков - учен със светъл ум и интелектуална честност в „Българскиият език през 20. век“ (ред. Василка Радева), изд. Пенсофт, 2001, стр. 7], заснавальнік балгарскай дыялекталогіі. Біяграфія Стойка Стойкаў вывучаў славянскую філалогію ў Сафійскім універсітэце. Ён спецыялізаваўся ў фанетыцы, дыялекталогіі і славянскім мовазнаўстве ў Празе (1937—1939). Атрымаў ступень доктара філасофіі ў Карлавым універсітэце (1939). Працаваў у Інстытуце балгарскай мовы БАН (ад 1942 года — асістэнт, у 1952-1969 — кіраўнік секцыі балгарскай дыялекталогіі лінгвістычнага атласа, ад 1958 года таксама намеснік дырэктара Інстытута), і ў Сафійскім універсітэце (асістэнт з 1943, дацэнт з 1947, прафесар у 1950—1969). Быў дэканам філалагічнага факультэта СУ (1953—1954, 1962—1966) і прарэктарам (1958—1960). Кіраўнік Камісіі па фанетыцы і фаналогіі Міжнароднага Камітэта Славістаў (1968—1969) і яго сакратар (1959—1964).
Катэгорыя:Мовазнаўцы Балгарыі Катэгорыя:Лексікографы Катэгорыя:Дыялектолагі Катэгорыя:Фанетысты Катэгорыя:Члены Балгарскай акадэміі навук