Матэя Матэўскі (па-македонску Матеjа Матевски; , ) — македонскі , , тэатразнавец і , акадэмік Македонскай акадэміі навук і мастацтваў.
Скончыў філасофскі факультэт універсітэта ў Скоп’е, працаваў рэдактарам на радыё, з 1967 года быў дырэктарам радыё і тэлевізіі ў Скоп'е.
Творчасць Сваім першым паэтычным зборнікам «Дажджы» Матэя Матэўскі запачаткаваў новую эпоху ў македонскай лірыцы, якая да гэтага часу намагалася вызваліцца ад правінцыйнай закамплексаванасці, фальклорнага эпігонства і вычарпанага набору паэтычных сродкаў.
Галоўным чынам у зборніку «Ліпа» адчуваецца ўплыў Ф. Г. Лоркі, творы якога Матэўскі перакладаў. Адным з асноўных сімвалаў у творчасці Матэўскага з'яўляецца вада як стыхія жыцця, трава як стыхія непаддайнасці і дрэва, камень і корань як сімвалы трывалай лучнасці з роднай зямлёй. Адной з асноўных тэмаў яго творчасці з'яўляецца тэма вяртання ў свет дзяцінства, на радзіму, да прыроды. У вершах пераплятаецца рэфлексыйнасць з медытатыўнасцю, сюррэалістычныя метады і рамантыка.
Матэя Матэўскі займаецца таксама тэатральнай крытыкай.
Бібліяграфія Дождови (1956, «Дажджы») Рамноденица (1963, «Раўнадзенства») Перуника (1976, «Касач») Круг (1977, «Кола») Липа (1980, «Ліпа») Раѓање на трагедиjата (1985, «Нараджэнне трагедыі») Внатрешен предел (2000, «Унутраны краявід»)
Катэгорыя:Постаці паўночнамакедонскага тэатразнаўства Катэгорыя:Акадэмікі Македонскай акадэміі навук і мастацтваў