Homo sapiens idaltu — адзін з самых старажытных прадстаўнікоў людзей сучаснага віда, знойдзены ў радовішчы Херта фармацыі Боўры (:en:Bouri Formation) на тэрыторыі Эфіопіі. «Ідалту» на афарскай мове азначае «старэйшы, найстарэйшы». Прыблізны ўзрост знаходкі — ад 154 да 160 тыс. гадоўWhite, Tim D.; Asfaw, B.; Degusta, D.; Gilbert, H.; Richards, G. D.; Suwa, G.; Howell, F. C. 92003), «Pleistocene Homo sapiens from Middle awash, Ethiopia» — Nature 423 (6491): 742—747. Адкрыццё было зроблена ў 1997 годзе групай палеантолагаў з Каліфарнійскага ўніверсітэта пад кіраўніцтвам Ціма Уайта і апублікавана ў 2003 годзе. Вядома тры чалавечых чэрапа. Лепей за ўсё захаваны чэрап дарослага мужчыны (BOV-VP-16/1) мае аб'ём мозгу ў 1450 м².
Мяркуецца, што гэты падвід, які валодаў шэрагам архаічных краніалагічных прыкмет, мог быць непасрэдным продкам сучаснага падвіда Homo sapiens sapiens.
Спасылкі Первые шаги Homo sapiens на 65000 лет старше, чем считалось ранее, установили учёные В Эфиопии найдены самые древние черепа прямых предков Homo Sapiens Всё о местонахождении Херто, где найдены останки Homo sapiens idaltu
Катэгорыя:Гісторыя Эфіопіі Катэгорыя:Раннія папуляцыі Homo sapiens Катэгорыя:Палеаліт Афрыкі