Марыа Рэната Капекі (; ) — амерыкана-італьянскі генетык, прафесар, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне 2007 года.

Біяграфія Марыа Капекі нарадзіўся ў Вероне ў 1937 ад шлюбу бацькі-італьянца і маці-амерыканкі. Падчас Другой сусветнай вайны яго маці за прыналежнасць да антыфашысцкай групы была арыштавана і адпраўлена ў канцлагер Дахаў. Пасля заканчэння вайны Марыа Капекі з маці пераехаў у ЗША.

У 1961 годзе ён атрымаў ступень бакалаўра па хіміі і фізіцы ў каледжы Антыёх у штаце Агая. У 1967 годзе ў Гарвардзе яму была прысуджана ступень доктара біяфізікі. У 1969 годзе ён стаў дацэнтам на кафедры біяхіміі медыцынскай школы Гарварда. З 1973 года ён працуе ў універсітэце Юты, з 1988 года таксама працаваў у медыцынскім інстытуце Говарда Х’юза. Марыа Капекі з’яўляецца членам Нацыянальнай акадэміі навук ЗША.

Спасылкі Інфармацыя з сайта Нобелеўскага камітэта

Катэгорыя:Біяхімікі ЗША Катэгорыя:Малекулярныя біёлагі Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па медыцыне Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі паводле алфавіта Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі з ЗША Катэгорыя:Узнагароджаныя Нацыянальным медалём навукі ЗША