Павел Ян Грабоўскі (; — ) — вялікалітоўскі дзяржаўны і ваенны дзеяч. Староста ваўкавыскі (з 1783), генерал-інспектар войскаў літоўскіх (1789—1791), генерал-лейтэнант (1794). Пасол ад Ваўкавыскага павета на Чатырохгадовы Сойм, удзельнік паўстання Т. Касцюшкі.
Павел Ян Грабоўскі — адзін з нешматлікіх прадстаўнікоў літоўскай (беларускай) шляхты XVIII ст. — пратэстант паводле веры.
Біяграфія З шляхецкага роду Грабоўскіх, сын Яна Юрыя, палкоўніка коннага рэгіменту войска Вялікага Княства Літоўскага, і Ганны з Грушчынскіх. Стрыечны брат Стэфана Грабоўскага.
У 1771—1775 гадах навучаўся ў Варшаўскай Рыцарскай школе, дзе пасябраваў з Якубам Ясінскім. У 1781 годзе як капітан 5-га палка пяхоты ўступіў у масонскую ложу «Добры пастар». У 1785 годзе абіраўся паслом на сойм. У 1785 годзе прызначаны генералам-інспектарам літоўскіх войскаў у Ваўкавыскім павеце, а ў 1788 годзе абіраўся паслом на Чатырохгадовы Сойм ад Ваўкавыскага павета. Падчас паседжанняў Сойма выказваўся за паскарэнне збору войска, уваходзіў у дэпутацыю па пытаннях украінскіх бунтаў. У 1791 годзе як дысідэнт выказваўся пра пытанні аўтаноміі праваслаўя і ўдзельнічаў у Пінскай кангрэгацыі. Член соймавай дэпутацыі па пакрыцці дэфіцыту. Падтрымаў на сойме ўхвалу Канстытуцыі 3 мая 1791 г. і стаў удзельнікам Згуртавання прыяцеляў Уставы аб кіраванні 3 мая.
15 мая 1792 года прапанаваў каралю і вялікаму князю заснаваць медаль Virtuti MilitariWladysław Smolenski. Konfederacja Targowicka. — Kraków, 1903.. Удзельнічаў у вайне з Расіяй, за што атрымаў гэты медаль. У 1794 годзе далучыўся да паўстання пад кіраўніцтвам Т. Касцюшкі. 16 мая быў узведзены ў ранг генерал-лейтэнанта, камандаваў войскамі ў складзе карпусоў А. Хлявінскага і К. Серакоўскага. 5 жніўня быў прызначаны камандзірам дывізі, удзельнічаў у Бітве пад Соламі. У верасні таго ж года дзейнічаў са сваім аддзелам на Палессі. Праз Гродна рушыў на Варшаву.
Загінуў пры абароне прадмесця Варшавы — Прагі.
Літаратура
Herebst Stanisław. Grabowski Paweł // Polski Słownik Biograficzny. Tom 8. — Wrocław — Kraków, 1956.
Спасылкі
Катэгорыя:Старосты ваўкавыскія Катэгорыя:Кавалеры рыцарскага крыжа ордэна Virtuti Militari Катэгорыя:Кавалеры ордэна Святога Станіслава (Польшча) Катэгорыя:Генералы Рэчы Паспалітай Катэгорыя:Генералы-інспектары войскаў літоўскіх Катэгорыя:Дэпутаты Сойма Рэчы Паспалітай Катэгорыя:Удзельнікі Вялікага Сойма 1788—1792 Катэгорыя:Удзельнікі вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1792 года Катэгорыя:Удзельнікі паўстання 1794 года Павел Ян Катэгорыя:Члены Згуртавання прыхільнікаў Канстытуцыі