Васіль Юр’евіч Шуйскі (памёр 1448?) — князь, сын першага ўдзельнага князя шуйскага Юрыя Васільевіча, унук Кірдзяпы. Да 1446 года князь суздальскі.

У 1445 г. Васіль Юр’евіч адбіў аблогу немцамі горада Ям (Кінгісеп) .

Падчас барацьбы Васіля Цёмнага з Дзмітрыем Шамякам Васіль Юр’евіч з братам Фёдарам далучаўся да апошняга. Дзмітрый Шамяка прызнаў Васіля малодшым братам і абяцаў, здабыўшы вялікае княжанне, аддаць Юр’евічам Суздаль, Ніжні Ноўгарад, Гарадзец і Вятку. Але Цёмны ўзяў верх над Шамякам, і Юр’евічы павінны былі скарыцца перад ім.

Дзеці Васіль Бледны Шуйскі Міхаіл Васільевіч Шуйскі

Катэгорыя:Дзяржаўныя дзеячы Расіі Катэгорыя:Князі суздальскія Васіль Юр’евіч Катэгорыя:Памерлі ў 1448 годзе