Франці́шак Бялі́нскі (; — , ) — маршалак вялікі каронны, ваявода хэлмінскі. З шляхецкага роду Бялінскіх герба «Юноша», сын Казіміра Людвіка Бялінскага.

Староста мальбаркскі, з 1713 староста чэрскі (да 1726) і гарвалінскі (да 1757), чашнік каронны, падскарбі прускіх зямель (да 1738) і староста брадніцкі (да 1750), з 1715 староста груецкі, з 1717 асецкі (да 1757), у 1720 атрымаў 2 вёскі ў Асецкім старостве, з 1725 ваявода хэлмінскі, з 1726 дзяржаўца розембергскі і межашынскі, у 1730 перадаў юрбаркскае староства Чартарыйскім, з 1730 староста мірахоўскі (да 1745) і кавалеўскі, з 1732 маршалак надворны каронны, з 1742 маршалак вялікі каронны. У 1733 разам з братам Міхалам падпісаў акт варшаўскай генеральнай канфедэрацыі. Апроч таго староста лаўтэнбергскі да 1730, пільзненскі 1744, рагатынскі з 1759, дзяржаўца старагродскі з 1734 і стромецкі з 1735. Кавалер ордэна Белага Арла (1730). Знакаміты тым, што спрычыніўся да ўпарадкавання Варшавы.

У 1730 ажаніўся з Даротай Генрыетай з Пшабендоўскіх, падскарбянкай вялікай кароннай, удавой Яна Мікалая Радзівіла, новагародскага ваяводы. Дзяцей не меў.

Грамадская дзейнасць Дбаў пра парадак у Варшаве і сувора караў за парушэнне пакою караля. Таксама знакаміты разбудовай і ўпарадкаваннем сталіцы. У 1742 узначаліў Брукавую камісію, у выніку чаго да 1762 большасць вуліц горада была брукаванай. У 1757 заснаваў у Варшаве юрыдыку Бяліна. У гонар яго ў Варшаве ў 1770 названая Маршалкоўская вуліца.

5 лютага 1752 выдаў прывілей для Острува Велікапольскага, згодна з якім была створана першая ў Польшчы пажарная брыгада. Дамогся ў 1750-я для чэрскай і ліўскай шляхты права вырашаць маёмасныя справы не ў касцёльных судах, чым пасля скарысталіся шляхцічы з іншых ваяводстваў.

Літаратура Helena Waniczkówna: Bieliński Franciszek h. Junosza. W: Polski Słownik Biograficzny. T. 2: Beyzym Jan — Brownsford Marja. Kraków: Polska Akademia Umiejętności — Skład Główny w Księgarniach Gebethnera i Wolffa, 1936, s. 47-50. Reprint: Zakład Narodowy im. Ossolińskich, Kraków 1989, ISBN 83-04-03291-0

Францішак, 1683-1766 Катэгорыя:Сенатары Рэчы Паспалітай Катэгорыя:Маршалкі вялікія каронныя Катэгорыя:Маршалкі надворныя каронныя Катэгорыя:Чашнікі вялікія каронныя Катэгорыя:Ваяводы хэлмінскія Катэгорыя:Старосты мірахоўскія Катэгорыя:Старосты кавалеўскія Катэгорыя:Старосты асецкія Катэгорыя:Старосты груецкія Катэгорыя:Старосты брадніцкія Катэгорыя:Старосты гарвалінскія Катэгорыя:Старосты чэрскія Катэгорыя:Старосты мальбаркскія