«Пан Тадэвуш» () — найбуйнейшы твор Адама Міцкевіча, эпічная паэма, якая пісалася ў 1832—1834 гадах у Парыжы, дзе паэт жыў у эміграцыі, і выдадзена тамсама ў 1834 годзе. Складаецца з 12 «кніг» (амаль 10 тысяч радкоў) і напісаная сілабічным 13-складнікам — польскім александрыйскім вершам. Самы значны мастацкі твор паэта, вялікая нацыянальная эпапеяІ. Багдановіч (2000)..
Поўная назва — «Пан Тадэуш альбо апошні наезд на Літве: Шляхецкая гісторыя з 1811 і 1812 гадоў у дванаццаці быліцах вершамЦытуецца паводле ольштынскага выдання перакладу Браніслава Тарашкевіча» (Pan Tadeusz, czyli Ostatni zajazd na Litwie. Historia szlachecka z roku 1811 i 1812 we dwunastu księgach wierszem). «Наезд» () — старажытны славянскі тэрмін, які азначае форму выканання прысуду ў маёнткавых справах. Наезд быў формай грамадзянскага правасуддзя, часам — нават афіцыйна прызнанага законнымzajazd // Internetowa encyklopedia PWN Zajazd // Encyklopedia WIEM .
Дзеянне паэмы адбываецца на працягу 5 дзён у 1811 годзе і аднаго дня ў 1812 годзе на берагах Нёмана, «на Літве» (у мінулым Вялікім Княстве Літоўскім) перад нашэсцем Напалеона на Расію. Галоўныя героі паэмы — Тадэвуш і Зося, прадстаўнікі двух узаемнаварожых шляхецкіх фамілій. Задума паэмы эвалюцыянавала з ідыліі (узорам для якой была ідылія Гётэ «») у шырокую эпічную карціну, якая спалучае бытавую, ваенную, любоўную і патрыятычную лініі.
У паэме створаны поўны настальгіі і гумару вобраз маляўнічых, але гістарычна асуджаных шляхецкіх нораваў. З самага пачатку паэма атрымала агромністую папулярнасць сярод польскіх эмігрантаў. Лічыцца польскай нацыянальнай эпапеяй і шэдэўрам славеснага жывапісу. Класічныя ілюстрацыі да паэмы стварыў Міхал Эльвіра Андрыёлі. «Пан Тадэвуш» экранізаваны польскім рэжысёрам Анджэем Вайдам (1999).
Рукапіс паэмы з 1870-х гадоў захоўваўся ў бібліятэцы Асалінскіх у Львове разам са спецыяльнай аздобленай шкатулкай для яго захоўвання, з чырвонага дрэва і слановай косці, якую замовіў Станіслаў Тарноўскі і зрабіў львоўскі майстар Юзаф Бжастоўскі. У 1946 годзе разам з асноўнымі фондамі бібліятэкі Асалінскіх рукапіс перавезены ва Уроцлаў, дзе знаходзіцца дагэтуль.
Перадгісторыя і праца над творам thumb|right|250px|«Збор грыбоў». Ілюстрацыя Дзякуючы сябру Адама Міцкевіча Юзафу Залескаму, задума «сельскай паэмы» нарадзілася ўжо ў 1831 годзе падчас знаходжання барда ў Вялікапольшчы. Паэт хацеў пачаць апавяданне з апісання шляхецкага двара. Згодна з гэтым, Юзаф Грабоўскі — уладальнік сяла Лукава — казаў пазней, што гэта ў яго мясцовасці Міцкевіч вырашыў напісаць Пана Тадэвуша. Аднак гэтыя факты дакладна невядомыя. Навукоўцы мяркуюць, што паэт напісаў каля 100—110 вершаў у якіх апісваецца с. Сапліцава (па апошніх меркаваннях гэты фрагмент сканчваецца на 174 вершы I кнігі). Аднак паэт, пасля напісання гэтага фрагменту, не працягваў пісаць тэкст цягам некалькіх наступных месяцаў.
У пачатку снежня 1832 года (знаходзячыся ўжо ў Парыжы) Міцкевіч напісаў ліст да сябра, у якім распавядаў пра інтэнсіўную працу над паэмай. Тэкст твора пісаўся вельмі хутка — 12 студзеня 1833 года Міцкевіч паведамляў у лістах, што напісаў ужо «dwie wielkie piesni» (дзве вялікія песні). Пасля паэт спыніў працу ажно да 6 мая, калі нарадзілася наступная трэцяя песня. Пад канец гэтага ж месяца была скончана і чацвёртая частка, пасля якой ізноў адбыўся перапынак у некалькі месяцаў, спрычынёны хваробай паэта. Сёлета 13 лістапада Міцкевіч інфармаваў у лісце, што скончыў пятую песню. Адгэтуль праца над эпапеяй ішла ўжо бяз доўгіх перапынкаў: Міцкевіч на працягу трох месяцаў напісаў сем чарговых кніг. Заканчэнне творчай працы адбылося 13 лютага 1834 года. Рукапіс быў перададзены ў друк і выдадзены 17 чэрвеня 1834 года.
Дзеючыя асобы
Героямі паэмы з’яўляюцца прадстаўнікі ліцвінскай шляхты. Між іншым: Яцак Сапліца (ксёндз Робак) — бацька Тадэвуша Сапліцы, забойца Стольніка, прымае аблічча манаха і плануе арганізаваць паўстанне супраць «маскалёў» (польск. Moskalom). Тадэвуш Сапліца — аднайменны герой эпапеі, дваццацігадовы юнак, сын Яцака Сапліцы. Зося — дачка Евы Гарэшкі, закаханая ў Тадэвуша Сапліцу. Суддзя Сапліца — гаспадар Сапліца, брат Яцака, гарачы патрыёт. — апякунка Зосі, жыхарка Пецярбурга. Граф — кроўны Гарэшкаў, сапраўдны ўладальнік замку. Гервазы Рэбайла — ключнік Гарэшкаў, служыў Стольніку. Пратазы — возны Сапліцы. Янкель — жыд.
Сюжэт У пралогу паэт думкамі пераносіцца на Радзіму. Паэма пачынаецца з пранікнёных радкоў звароту да сваёй любай Літвы-Беларусі. «Пан Тадэвуш» пачынаецца са знакамітага прызнання ў любові да Радзімы:
Litwo! Ojczyzno moja! ty jesteś jak zdrowie.Ile cię trzeba cenić, ten tylko się dowie,Kto cię stracił. Dziś piękność twą w całej ozdobieWidzę i opisuję, bo tęsknię po tobie.
Дзеянне твора адбываецца ў цэнтральнай Беларусі напярэдадні і ў час вайны 1812 года. Многае з падзей таго часу помніў аўтар (яму ж было чатырнаццаць гадоў, калі войскі Напалеона ўступілі ў Навагрудак).
Адна з ліній «Пана Тадэвуша» — змаганне за незалежнасць Рэчы Паспалітай. Ксёндз Робак з роду Сапліцаў, агітуе ліцвінаў да паўстання супраць расійскіх войскаў і змагання на баку Напалеона. Два варагуючыя шляхецкія кланы, якія змагаюцца за замак, заключаюць мір і разам уступаюць у французскае войска. Аднак жаўнеры, якія ўступілі ў войскі Напалеона пад сваімі нацыянальнымі сімваламі, вяртаюцца дадому разбітымі.
Структура Паэма складаецца з дванаццаці кніг з эпілогам:Пераклад П. Бітэля Кніга першая. Гаспадарка (Gospodarstwo) Кніга другая. Замак (Zamek) Кніга трэцяя. Заляцанні (Umizgi) Кніга чацвертая. Дыпламатыка і ловы (Dyplomatyka i łowy) Кніга пятая. Звада (Kłótnia) Кніга шостая. Засценак (Zaścianek) Кніга сёмая. Нарада (Rada) Кніга восьмая. Наезд (Zajazd) Кніга дзевятая. Бітва (Bitwa) Кніга дзесятая. Эміграцыя. Яцак (Jacek) Кніга адзінаццатая. Год 1812 (Rok 1812) Кніга дванаццатая. Кахаймася! (Kochajmy się) Эпілог Тлумачэнні [аўтара]
Матывы апавядання матыў кахання Тадэвуша і Зосі — матыў, які развіваецца з пачатку твора, калі Тадэвуш заўважае маладую дзяўчыну. Потым Тадэвуш змяняе Зосю на Талімену. Пасля Тадэвуш распавядае свайму дзядзьку пра сваё каханне да Зосі, а Зося са спачуваннем адхіляе Тадэвуша. Гэты матыў развіваецца на працягу ўсяго твора і цягнецца аж да заручынаў Тадэвуша і Зосі. матыў Стольніка — Стольнік быў вялікім панам з роду Гарэшкаў, пра гэта распавядае Гервазы ў II кнізе. Было ў яго адзінае дзіця — дачка Эва Гарэшка, у якую пасля закахаўся Яцак Сапліца. Да заручынаў не дайшло, з-за розніцы ў маёнткавай маёмасці і адмоўнага стаўлення яе бацькі да гэтага шлюбу. Асцерагаючыся адмовы, Сапліца фармальна не прасіў рукі дачкі, і Гарэшка прыняў сватоў віцебскага касталяна. Сапліца забіў Стольніка ў замку падчас нападу маскалёў. З гэтага моманту, Гервазы пакляўся сабе адпомсціць на родзе Сапліцаў. матыў спрэчкі за замак — на працягу твора ідзе спрэчка за замак Гарэшкаў. Тэарэтычна ён належыць Сапліцам, якім ён быў аддадзены падчас Таргавіцкай канфедэрацыі. Граф, Гервазы — Ключнік і блізкая шляхта хочуць арганізаваць напад на Сапліцаў. На гэта іх падбухторвае Ключнік. матыў незалежнасці — дзеянне «Пана Тадэвуша» адбываецца ў часы напалеонаўскіх войнаў. Ксёндз Робак агітуе польскую шляхту да паўстання і бітвы на баку Напалеона. Яго спробы падрывае Ключнік, які выкарыстоўвае запал шляхты супраць Сапліцаў, вядучы іх да нападу. Аднак, калі з'яўляецца супольны вораг — рускія, адбываецца пагадненне ўсіх бакоў і яны сумесна ваююць супраць маскалёў.
Усе матывы ў паэме аб'яднаны ў адзінае цэлае асобай апавядальніка, галоўным клопатам якога з'яўляецца аднаўленне незалежнай і дэмакратычнай ПольшчыЛапидус Н. И., Малюкович С. Д. Литература XIX века. М.: Университетское, 1992. С. 140 .
Мастацкія якасці У паэме маляўніча і яскрава намалявана цэлая галерэя арыгінальных вобразаў — прадстаўнікоў мясцовай шляхты, сялян, святароў, ваенных, пададзена шырокая карціна народнага жыцця, побыту, створаны яркія пейзажныя малюнкі ў якіх і сёння ўгадваюцца краявіды Навагрудчыны, Налібоцкай пушчы.
Як і ў шэрагу іншых твораў А. Міцкевіча, у «Пане Тадэвушу» апісаны асобныя беларускія народныя звычаі, вераванні, абрады, міфалагічныя ўяўленні, легенды і паданні, а сама польская мова паэмы перасыпана беларусізмамі, якія дапамагаюць стварыць непаўторны рэгіянальны каларыт.
«Пан Тадэвуш» — гэта мастацкая энцыклапедыя жыцця Беларусі канца XVII — пачатку XIX стагоддзя, напісаная геніяльнай рукой паэта-патрыёта. Узнікшы прыблізна ў адзін час з «Яўгеніем Анегіным» (1830) Аляксандра Пушкіна і «Фаўстам» (1832) Іагана Вольфганга Гётэ, твор гэты адкрыў усяму чалавецтву непаўторнасць насельнікаў і прыроды яшчэ аднаго кутка зямлі, што быў да таго часу terra incognita.
Беларускія пераклады Пераклад Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча right|thumb|250px|Прадмова Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча да яго перакладу (1859 г.) паэмы «Pan Tadeusz» на беларускую мову (першы аркуш), перапісаным Браніславам Эпімах-Шыпілам у 1893 годзе з асобніка, выдадзенага ў Вільні ў 1859 годзе. Упершыню поўны пераклад на беларускую мову паэмы А. Міцкевіча «Пан Тадэвуш» зрабіў Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч у 1850-я гадыЛапидус Н. И., Малюкович С. Д. Литература XIX века. М.: Университетское, 1992. С.147.. Увесь тыраж выдадзеных у 1859 першых дзвюх «быліц» перакладу, паводле няпэўных звестак, быў знішчаны (фармальна — з-за лацінскага шрыфту)Міцкевіч. «Пан Тадэвуш». З прадмовы «Наваградзкая Іліяда» Язэпа Янушкевіча да юбілейнага выдання «Пан Тадэвуш» (Мінск, 1998).. Поўны пераклад застаўся ў рукапісе і верагодна загінуў, хаця аўтар спрабаваў перадаць яго за мяжу, каб надрукаваць у БруселіВінцэнт Дунін-Марцінкевіч. Збор твораў у двух тамах, т. 2 - c. 420. На цяперашні час вядомы чатыры ацалелыя асобнікі перакладу першых двух кніг паэмы, усе яны знаходзяцца па-за межамі БеларусіВінцэнт Дунін-Марцінкевіч // Архівы Беларусі. У 1907 пераклад быў выдадзены выдавецкай суполкай «Загляне сонца і ў наша аконца».
Узнёслыя першыя радкі эпапеі, прадстаўлены ў польскім арыгінале чатырохрадкоўем, на беларускую мову В. Дунін-Марцінкевіч перадаў шасцю радкамі:
Для перакладу В. Дуніна-Марцінкевіча была характэрна неадпаведнасць (лакальная) колькасці радкоў у перакладзе арыгіналу; беспадстаўная спроба ўтварэння новых слоў («ашанцуе»), хоць перакладчыку часцей бракавала моватворчай смеласці; празмернае выкарыстанне слоў з памяншальна-ласкальнымі суфіксамі («зямейка») і інш.У. Казбярук (2010) Часам перакладчык беларусізаваў не толькі форму, але і змест твору, дадаючы згадку беларускай мовы, якой не было ў Міцкевіча:
Пераклад Аляксандра Ельскага У 1892 у Львове Аляксандр Ельскі выдаў перакладзеную ім на беларускую мову першую песню паэмы «Пан Тадэвуш». Праз выяўленчыя магчымасці беларускай мовы, ён імкуўся перадаць мастацка-вобразнае багацце арыгінала. Аднак гэта задача была для А. Ельскага вельмі складанай. Перакладчык перш за ўсё стараўся максімальна дакладна перадаваць змест, і гэта яму ў асноўным удавалася. Праўда, ён не змог знайсці не тое што адэкватныя ці эквівалентныя, але хоць бы ў нейкай ступені блізкія мастацка-вобразныя формы абмалёўкі панскага двара і паводзін маладога Тадэвуша пасля вяртання ў дом пана суддзі. Не абышлося таксама без паланізмаў і польскіх сінтаксічных канструкцый. Разам з тым сустракаюцца мясціны, якія можна лічыць творчай удачай перакладчыка, напр. фрагмент з уступнага раздзела «Гаспадарства»:
Пераклад Браніслава Тарашкевіча Зроблены ў 1931—1932 гадах у лёхах польскіх турмаў вядомым беларускім грамадскім і палітычным дзеячам Браніславам Тарашкевічам пераклад «Пана Тадэвуша» ў выніку паўторнага арышту ўжо ў СССР, апынуўся ў падвалах НКУС і пазней быў выдадзены асобным выданнем.