Пячоначныя імхі, пячоначнікі (Marchantiophyta) — аддзел мохападобных раслін.
Апісанне
Слаявінныя або лістасцябловыя расліны памерам ад некалькіх міліметраў да некалькіх сантыметраў. Рызоіды аднаклетачныя, ніткападобныя. Гаметафіт мае слаявінную або лістасцябловую форму разнастайнай будовы. Антэрыдыі акруглыя або прадаўгаватыя, на ножцы. Архегоніі размешчаны на асобных бакавых ці брушных галінках.
Пашырэнне
Пашыраны ўсюды. Падзяляецца на 2 класы: і . Каля 60 сямействаў, каля 300 родаў, больш за 6 тысяч відаў. На Беларусі каля 85 відаў з 43 родаў, 26 сямействаў. Найбольш вядомыя , , , , , , , . Растуць пераважна ў вільготных і забалочаных лясах (асабліва ельніках), на кары дрэў, глебе, гнілой драўніне, камянях, на паверхні або ў тоўшчы вады, на агародах і палетках.
Пячоначныя імхі — першасныя глеба- і торфаўтваральнікі, ахоўваюць глебу ад эрозіі; часам — пустазелле.
Літаратура