Сусветная асацыяцыя прафесійнага більярда і снукера (, сустракаюцца таксама скарочаныя назвы World Snooker Association, World Snooker і WPBSA) — генеральная кіраўнічая арганізацыя прафесійнага снукера і англійскага більярда. Была заснавана ў 1968 годзе. Асацыяцыя ўсталёўвае правілы ў снукеры і англійскай більярдзе, арганізоўвае турніры, прафесійна-аматарскія і прафесійныя туры, а таксама ўдзельнічае ў распаўсюджванні і папулярызацыі падкантрольных ёй відаў спорту. Яе штаб-кватэра знаходзіцца ў Брысталі, Англія.

Катэгорыя:Снукерныя арганізацыі Катэгорыя:Снукер у Вялікабрытаніі Катэгорыя:Арганізацыі, заснаваныя ў 1968 годзе Катэгорыя:Арганізацыі паводле алфавіта