Браніслаў Багатырэвіч (; герба Астоя (1870, Гродна — 1940, Катынь) — беларуска-польскі ваенны, адзін з двух ідэнтыфікафаных генералаў войска польскага, якія былі забіты падчас катынскага расстрэлу.

Біяграфія Нарадзіўся 24 лютага ці 24 красавіка 1870 года ў Гродне ў шляхецкай сям’і. Служыў у царскай арміі, атрымаў афіцэрскі тытул. У верасні 1918 года далучыўся да польскага войска, у 1918—1919 гадах кіраваў аддзелам мясцовай самаабароны ў Гродне, які потым быў перафарміраваны ў беларуска-літоўскую пяхотную дывізію.

У 1919 годзе ён узначаліў 81-ы пяхотны полк. Пасля заканчэння польска-савецкай вайны прайшоў навучанне ў Вышэйшай ваеннай школе ў Варшаве. Паміж 1923 і 1926 гадамі кіраваў пяхотай у 18-й польскай пяхотнай дывізіі, а ў 1927 годзе быў падвышаны да брыгаднага генерала і адышоў ад актыўнай вайсковай службы.

Пасля савецкага нападу на Польшчу ў 1939 годзе арыштаваны органамі НКУС і вывезены ў Казельск на тэрыторыі СССР.

Увесну 1940 года расстраляны ў Катыні разам з некалькімі тысячамі польскіх афіцэраў і генералам Мечыславам Смаравіньскім. Цела Багатырэвіча было знойдзена немцамі ў 1943 годзе падчас эксгумацыі на месцы расстрэлу.

Узнагароды Сярэбраны крыж ордэна «Virtuti Militari» (№ 6843) Крыж Храбрых— чатырохразова Сярэбраны крыж Заслугі

Спасылкі

Катэгорыя:Генералы Польскай Рэспублікі (1918—1939) Катэгорыя:Ахвяры катынскага расстрэлу Катэгорыя:Удзельнікі польска-савецкай вайны