Дарогі інкаў () - Кхапак Ньан - Вялікая дарога) — сетка шматлікіх брукаваных дарог, пракладзеных на працягу некалькіх тысячагоддзяў індзейскімі цывілізацыямі ў Паўднёвай Амерыцы ў Андскім Рэгіёне: Калумбія, Эквадор, Перу, Чылі, як на прыбрэжных раўнінах і пустынях, так і ў гарах, праз скалы і цясніны, пры дапамозе навясных мастоў і ступеняў.

Галоўнымі будаўнікамі асноўных магістралей з'яўляліся інкі; спынена будаўніцтва было ў XVI стагоддзі ў сувязі з прыходам заваёўнікаў іспанцаў, якія не валодалі мясцовымі тэхналогіямі і былі не здольнымі нават падтрымліваць гэтыя дарогі ў належным стане.

Галоўнымі з'яўляліся чатыры дарогі, якія перасякалі крыжом (з цэнтрам у горадзе Куска ўсю Імперыю Інкаў). Працягласць самай доўгай дарогі складала не менш за 6600 кіламетраў (1200 ліг). Дарогі злучалі ўсе сталіцы правінцый, з кожнай выходзіла па некалькі шляхоў. На кожнай дарозе былі заезныя двары праз строга вызначаныя адлегласці, самі адлегласці адзначаліся межавымі слупамі і называліся топа ці тупу.

Гл. таксама Вялікі шаўковы шлях

Катэгорыя:Імперыя Інкаў Катэгорыя:эканоміка Інкаў Катэгорыя:Дасягненні Інкаў Катэгорыя:Гісторыя эканомікі Катэгорыя:Старажытны свет Катэгорыя:Гістарычныя дарогі і шляхі Катэгорыя:Геаграфія Калумбіі Катэгорыя:Геаграфія Эквадора Катэгорыя:Геаграфія Перу Катэгорыя:геаграфія Балівіі Катэгорыя:Геаграфія Чылі Катэгорыя:Гісторыя Калумбіі Катэгорыя:Гісторыя Эквадора Катэгорыя:Гісторыя Перу Катэгорыя:Гісторыя Балівіі Катэгорыя:Гісторыя Чылі Катэгорыя:Сусветная спадчына ў Балівіі