Абвяшчэнне незалежнасці Фінляндыі — зацвярджэнне фінскім парламентам 6 снежня 1917 звароту сената Фінляндыі «Да народу Фінляндыі» ад 4 снежня 1917 года, у якім былі прадэклараваныя намеры аб змене дзяржаўнага ладу Фінляндыі (на той момант Вялікага княства Фінляндскага) і абвешчана аб прадстаўленні парламенту праекта новай канстытуцыі (кіруючы прынцып якой палягае ў тым, што Фінляндыя будзе суверэннай рэспублікай), а таксама змяшчаўся зварот «да ўладаў замежных дзяржаў» (у прыватнасці, да ўстаноўчага сходу Расіі) з просьбай аб прызнанні палітычнай незалежнасці і суверэнітэту («поўнай незалежнасці і свабоды») народа Фінляндыі. Пазней зварот быў названы «Дэкларацыяй незалежнасці Фінляндыі». Гэты дзень, 6 снежня, з’яўляецца нацыянальным святам — Днём незалежнасці Фінляндыі.

Абвяшчэнне незалежнасці было часткай доўгага працэсу, які прывёў да незалежнасці Фінляндыі.

Міжнародная рэакцыя дзяржаўная незалежнасць Фінляндскай Рэспублікі першай была прызнана Саветам Народных Камісараў (урадам) Расійскай Савецкай Рэспублікі, узначаленым У. І. ЛенінымПастановы Савета Народных Камісараў і Усерасійскага Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў Расійскай Савецкай Рэспублікі пра дзяржаўную незалежнасць фінляндскай Рэспублікі.

адбылася афіцыйная ратыфікацыя пастановы Савета Народных Камісараў Усерасійскім Цэнтральным Выканаўчым Камітэтам Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў (вышэйшым заканадаўчым, распарадчым і кантралюючым органам дзяржаўнай улады Расійскай Савецкай Рэспублікі).

За першы тыдзень студзеня 1918 незалежнасць Фінляндыі прызнана 5 дзяржавамі Еўропы.

Прызнанне незалежнасці паводле краін Расійская Савецкая рэспубліка4 студзеня 19184 студзеня 19184 студзеня 19184 студзеня 19185 студзеня 191810 студзеня 191810 студзеня 191811 студзеня 191813 студзеня 191828 студзеня 191821 лютага 191821 лютага 191827 лютага 191811 мая 191823 чэрвеня 19189 кастрычніка 19188 сакавіка 19196 мая 19197 мая 191923 мая 191910 чэрвеня 191917 чэрвеня 191923 чэрвеня 191927 чэрвеня 191918 жніўня 191927 кастрычніка 191919 снежня 191926 снежня 191931 снежня 19198 красавіка 192018 красавіка 192017 мая 192025 чэрвеня 192023 жніўня 19203 чэрвеня 192125 кастрычніка 192127 чэрвеня 192217 ліпеня 19281 снежня 1928

Спасылкі Да народа Фінляндыі. (Дэкларацыя незалежнасці Фінляндыі) Да народа Фінляндыі. (Дэкларацыя незалежнасці Фінляндыі) Suomen itsenäisyysjulistus (Дэкларацыя незалежнасці Фінляндыі)

Фінляндыя Катэгорыя:Гісторыя Фінляндыі Катэгорыя:Снежань 1917 года