Будынак парламента (Эдускунты) (, ) — будынак у Хельсінкі, у якім засядае аднапалатны фінскі парламент Эдускунта.

Пабудаваны у стылі манументальнага класіцызму на праспекце Манергейма () у 1926—1931 гадах па праекце архітэктара Іохана Сірэна.

Архітэктура

Масіўны кубічны будынак Эдускунты мае агульную вышыню 25 метраў, шырыню — 54, даўжыню — 75 метраў і 6 узроўняў-паверхаў. Архітэктар выкарыстаў традыцыйныя мастацкія сродкі, якія даўно сталі сімвалам улады. На галоўным фасадзе будынка, аздобленага ружова-шэрым фінскім мармурам, 14 калон карынфскага ордара, які са старажытных часоў выкарыстоўваецца ва ўрадавых пабудовах, вышынёй ў чатыры паверхі. Будынак Парламента некалькі разоў пашыраўся і дабудоўваўся, і цяпер разам з падземнымі мае 11 паверхаў, з абодвух бакоў прыбудаваны карпусы-крылы.

Інтэр’ер таксама вытрыманы па большай частцы ў класіцыстычным стылі, аднак у ім ужо прысутнічаюць элементы функцыяналізму і ар-дэко. Лесвіцы выкананы з мармуру, у аздабленні і стварэнні прадметаў інтэр’ера шырока выкарыстаны граніт, мармур, дрэва (карэльская бяроза, дуб, арэх).

Перад будынкам парламента ўсталяваны скульптуры першых прэзідэнтаў незалежнай Фінляндыі Каарла Юха Стольберга і Пера Эвінда Свінхувуда.

Спасылкі

Афіцыйны сайт Эдускунты Здание Парламента

Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Хельсінкі Катэгорыя:Славутасці Хельсінкі Катэгорыя:Будынкі парламентаў Катэгорыя:Эдускунта