Пармеліёпсіс (Parmeliopsis) — род ліставатых лішайнікаў сямейства .
Апісанне Талом (слаявіна) ліставаты, разеткападобны або невыразнай формы, жоўта-зялёны, белавата-шэры або шэры, складаецца з вузкіх, часта звілістых лопасцей, шчыльна прымацаваных да субстрату пры дапамозе рызін, з добра развітым верхнім і ніжнім каравы́мі слаямі, даволі рыхлым стрыжнем і суцэльным слоем водарасцей. Саралі галоўчатыя, выпуклыя, часам больш-менш плоскія, жоўтыя, раскіданыя па ўсёй верхняй паверхні, рэдка зліваюцца ў адну суцэльную сарэдыёзную масу. Сподкападобныя пладовыя целы (апатэцыі) сядзячыя, развіваюцца па ўсёй верхняй паверхні талома або па краях лопасцей. Сумкі булавападобныя з аднаклетачнымі спорамі.
Пашырэнне У свеце адрозніваюцца 4-7 відаў. Пасяляюцца на кары і драўніне лісцяных і хвойных дрэў. На тэрыторыі Беларусі , , трапляюцца ў лясах на галінах і ствалах дрэў, на кустах, пнях, старой аголенай драўніне, зрэдку на камянях.
Зноскі
Літаратура
Голубкова Н. С. Определитель лишайников средней полосы европейской части СССР. — М.—Л.: Наука, 1966. — С. 176. — 257 с. — 2000 экз. Горбач Н. В. Лишайники Белоруссии. Определитель. — Мн.: Наука и техника, 1973. — С. 226. — 368 с. — 2000 экз.
Спасылкі
Катэгорыя:Пармеліевыя Катэгорыя:Роды грыбоў