Дыяцэзія Хельсінкі () — дыяцэзія Рымска-Каталіцкай царквы з цэнтрам у горадзе Хельсінкі, Фінляндыя. Дыяцэзія Хельсінкі падпарадкоўваецца непасрэдна Святому Прастолу. Юрысдыкцыя дыяцэзіі Хельсінкі распаўсюджваецца на ўсю тэрыторыю Фінляндыі. Кафедральным саборам дыяцэзіі Хельсінкі з'яўляецца царква Святога Генрыха.
Гісторыя left|thumb|Сабор Святога Генрыха, Хельсінкі, Фінляндыя
З другой паловы XI стагоддзя тэрыторыя сучаснай Фінляндыі ўваходзіла ў дыяцэзію Упсалы, якая была ўтворана ў другой палове XI стагоддзі. У 1164 годзе дыяцэзія Упсалы была ўзведзена ў ранг архідыяцэзіі. У XII стагоддзі была створана дыяцэзія Аба, якая ўвайшла ў мітраполію Упсалы. У 1557 годзе гэтыя каталіцкія структуры ў сувязі з пратэстантызацыяй Фінляндыі былі скасаваны.
18 чэрвеня 1920 года Рымскі Папа Бенедыкт XV выпусціў булу Inter alias, якой заснаваў апостальскі вікарыят Фінляндыі, вылучыўшы яго з Магілёўскай архідыяцэзіі.
25 лютага 1955 года апостальскі вікарыят Фінляндыі быў ператвораны ў дыяцэзію Хельсінкі з прамым падначаленнем Святому Прастолу.
Ардынарыі дыяцэзіі біскуп Іаханес Букс (20.03.1921 — 26.07.1933); біскуп Вілем Кобен (19.12.1933 — 29.06.1967); біскуп Паўль Версурэн (29.06.1967 — 18.09.1998); біскуп Юзаф Урубель (30.11.2000 — 28.06.2008); біскуп Тээму Сіпа (16.06.2009 — наш час).
Спіс прыходаў У наступных гарадах знаходзяцца каталіцкія прыходы:
Коўвала – Царква Святой Урсулы; Оўлу – Царква Святыя Сям'і. Тамперэ – Царква Святога Крыжа; Турку – Царква Святой Брыгіты і Святога Хемінга; Хельсінкі – Сабор Святога Генрыха; Хельсінкі – Царква Найсвяцейшай Дзевы Марыі; Ювяскюля – Царква Святога Олафа;
Літаратура Annuario Pontificio, Libreria Editrice Vaticana, Città del Vaticano, 2003, ISBN 88-209-7422-3 Блла Inter alias, AAS 12 (1920), стр. 268—269
Спасылкі Афіцыйны сайт дыяцэзіі Інфармацыя
Катэгорыя:Рымска-каталіцкія дыяцэзіі Фінляндыі