Паўднёвая Фінляндыя () — былая губерня Фінляндыі.

Была ўтворана падчас адміністрацыйнай рэформы 1997 года і ўключыла ў свой склад колішнія губерні Усіма, Кюмі, Пяят-Хямэ і Канта-Хямэ, а таксама горад Хейнала, вылучаны са складу губерні Мікелі.

Межавала з Заходняй Фінляндыяй, Усходняй Фінляндыяй і Расіяй. Узбярэжжа: Фінскі заліў.

Уключала наступныя правінцыі: Паўднёвая Карэлія (, ) Пяят-Хямэ (, ) Канта-Хямэ (, ) Усіма (, ) Іця-Усіма (, ) Кюменлаакса (, ) Губерня была падзелена на 88 камун.

1 студзеня 2010 года губерня скасавана.Suomi.fi — Valtion aluehallinnon uudistukset 2010.

Крыніцы

Катэгорыя:Губерні Фінляндыі