Сімфанічны аркестр Фінскага радыё (, ) — сімфанічны аркестр, які базіруецца ў Хельсінкі і спансуецца Фінскім радыё. Асноўнымі канцэртнымі пляцоўкамі аркестра з’яўляюцца Палац Фінляндыя і Палац культуры ў Хельсінкі.
Аркестр быў заснаваны ў 1927 Эркі Лінка, які дырыжыраваў ім да 1952, і складаўся ўсяго з дзесяці музыкантаў. У 1929 першым галоўным дырыжорам стаў Тойва Хаапанен. Пасля Другой сусветнай вайны склад аркестра быў пашыраны спачатку да 50 у 1950, а затым да 67 музыкантаў у 1953, а ў 1970-я гады да складу поўнага сімфанічнага аркестра.
З 2003 года аркестрам кіруе Сакары Орама, а ганаровым дырыжорам з’яўляецца Юка-Пека Сарастэ.
Сярод запісаў аркестра пераважаюць запісы фінскіх кампазітараў, асабліва Яна Сібеліуса, а таксама Аарэ Мерыканта і Паава Хейнінена. Таксама атрымалі вядомасць запісу сімфоній Густава Малера і Карла Нільсена.
Галоўныя дырыжоры Тойва Хаапанен (1929—1950) Нільс-Эрык Фоўгштэт (1950—1961) Паава Берглунд (1962—1971) Ока Каму (1971—1977) Лейф Сегерстам (1977—1987) Юка-Пека Сарастэ (1987—2001) Сакары Орама (2003—2012) Хану Лінту (2012—наш час)
Спасылкі Афіцыйны сайт Праца Антэра Картунена, прысвечаная 75-годдзю аркестра
Катэгорыя:Культура Хельсінкі Катэгорыя:Аркестры Фінляндыі Катэгорыя:Музычныя калектывы, якія з’явіліся ў 1927 годзе