Ісла́м у Фінля́ндыі (, ) — рэлігійны рух на тэрыторыі Фінляндыі, удзельнікі якога спавядаюць іслам як частку свайго светаўспрыняцця ці этнічнай ідэнтычнасці.

Гісторыя У XIX стагоддзі іслам на тэрыторыі Фінляндыі быў прадстаўлены выключна фінскімі татарамі, які належалі да гістарычных нацыянальных меншасцей. Фінскія татары прыбылі ў краіну ў якасці купцоў і салдат, якія адслужылі вызначаны ў Расійскай імперыі тэрмін ваеннай службы. Пазней да іх далучыліся члены сем’яў. З канца XX ст. колькасць мусульман у Фінляндыі вельмі ўзрасла з-за іміграцыі. Фінская ісламская асацыяцыя () была заснавана ў 1925 годзе. На практыцы гэтае таварыства прымае ў свае рады толькі асоб татарскай меншасці (ці турэцкага паходжання). У 1960 годзе скончылася будаўніцтва будынка Татарскай мусульманскай абшчыны ў Хельсінкі, дзе маецца памяшканне мячэці, бібліятэка, навучальныя класы і адміністратыўныя офісы.Фінляндыя: мусульмане ўключаны ў жыццё краіны

Этнічныя групы мусульман у Фінляндыі

Самалійцы (у 2009 — больш за 11 тысяч) Арабы (2600) Персы (1700) Туркі, у тым ліку татары (10000) Касавары (1000) Пакістанцы (400) Тайцы (40) Іншыя (500)

Сучасны стан Згодна з ацэнкамі, на 1999 год у краіне налічвалася каля 20 тысяч мусульман. У 2010 годзе іх колькасць перавысіла 55 тысяч. У Хельсінкі дзейнічае 10 мячэцяў, сярод якіх: татарская мячэць, пакістанская мячэць, турэцкая мячэць.

Мячэці ў Хельсінкі — гэта дастаткова вялікія малельныя залы, у большасці выпадкаў арандаваныя. Выключэннем з’яўляецца асобна стаячая мячэць у горадзе Ярвенпяа ў 40 км ад Хельсінкі. Гэтая мячэць была пабудавана ў 1944 годзе і доўгі час была самай паўночнай мячэццю ў свеце. У краіне дзейнічае Ісламская партыя Фінляндыі (), адным з кіраўнікоў якой быў Абдула Тамі — фін, які прыняў іслам.

Рост колькасці мусульман у краіне прыводзіць да развіцця розных форм грамадскіх адносін, адпавядаючых ісламскім рэлігійным патрабаванням: у басейнах для мусульманак адводзяцца асобныя гадзіны, і яны прыходзяць плаваць у спецыяльных купальніках, якія закрываюць цела; у радзільных дамах па патрабаванню мусульманак ім прадастаўляюць урачоў-жанчын; адчыняюцца крамы, дзе прадаюцца мяса і іншыя прадукты «стандарту халяль».

Спасылкі Татары ў Фінляндыі Фінскі артыкул аб ісламе ў Фінляндыі Асобныя мячэці Фінляндыі (карта)

Фінляндыя Катэгорыя:Рэлігія ў Фінляндыі