Стыў Роберт Ірвін ( — ) — аўстралійскі натураліст, тэлежурналіст і аўтар шматлікіх фільмаў аб жывой прыродзе. Уладальнік заапарка Australia Zoo у г. Бірва (Квінсленд).

Біяграфія Стыў Ірвін нарадзіўся ў аўстралійскім штаце Вікторыя ў 1962 годзе. Яго бацька стварыў парк рэптыліяў у штаце Квінсленд у 1970-я гады мінулага стагоддзя.

Стыў Ірвін пачынаў з таго, што з дзяцінства лавіў кракадзілаў у наваколлях Квінсленда для парка рэптылій яго бацькоў.

З 1991 года Стыў Ірвін працягнуў сямейны бізнес і неўзабаве стварыў першыя серыі фільму «Паляўнічы на кракадзілаў» («The Crocodile Hunter»), які стаў папулярным у 120 краінах свету. Упершыню праграма «Паляўнічы на кракадзілаў» выйшла ў эфір у 1992 годзе. Стыў здолеў ператварыць свой імідж бясстрашнага і поўнага запалу аматара павывучаць фаўну ў блізкім кантакце ў гандлёвую марку, і яго серыял з вялікім поспехам ішоў па канале Discovery.

Неаднаразова Ірвін трапляў у сітуацыі, калі яго жыццё літаральна вісела на валасінцы. У яго была вялікая колькасць раненняў, атрыманых пры кантактах з жывёламі.

Нягледзячы ні на што, Стыў Ірвін працягваў здымаць фільмы, сярод якіх таксама «Crok Files», «The Crocodile Hunter Diaries» («Дзённікі паляўнічага за кракадзіламі»).

4 верасня 2006 года на здымках чарговай тэлеперадачы Стыў Ірвін трагічна загінуў, атрымаўшы смяротны ўдар ската-хвастакола ў вобласць сэрца і лёгкіх.

Спасылкі

Афіцыйны сайт тэлеперадачы «The Crocodile Hunter» і заапарка «Аўстралія»

Катэгорыя:Тэлевядучыя Аўстраліі Катэгорыя:Ахвяры жывёл Катэгорыя:Памерлі ў Аўстраліі