Вайна Маскоўскай дзяржавы са Швецыяй у 1554—1557 гадах (швед. Stora ryska kriget, фин. Suuri Venäjän sota), у расійскай гістарыяграфіі руска-шведская вайна 1554—1557 гадоў або шведскі паход — узброены канфлікт паміж Шведскім каралеўствам і Маскоўскай дзяржавай з прычыны пагранічных спрэчак.

Перадумовы У XVI стагоддзі адносіны паміж Маскоўскай дзяржавай і Шведскім каралеўствам былі напружанымі. На Карэльскім перашыйку былі выпадкі парушэння мяжы, узнікалі канфлікты за месцы рыбнага і цюленевага промыслу.

Кароль Швецыі Густаў I Ваза пакрыўджаны тым, што вялікі князь Іван IV сустрэў яго пасла не ў маскоўскім Крамлі, а ў Ноўгарадзе.

Ход ваенных дзеянняў У 1554 годзе кароль Густаў I Ваза (1523—1560) сканцэнтраваў свае войскі ў гарнізонах Аба і Выбарга. Шведамі напалі на Печангскі манастыр, заснаваны ў 1530—1540 гадах (па некаторых крыніцах у 1554 годзе) у горле Печангскай губы. Тады наўгародскі намеснік князь Палецкі паслаў у Стакгольм Мікіту Кузьміна патрабаваць тлумачэнняў. Шведы затрымалі Кузьміна, таму вялікі князь маскоўскі Іван IV загадаў наўгародскаму ваяводзе Нагцёву пачаць ваенныя дзеянні супраць шведаў.Хроніка правінцыі Лівонія

Баявыя дзеянні разгарнуліся толькі ў чэрвені 1555 года няўдалай спробай шведскага флоту захапіць Арэшак. 20 студзеня 1556 года маскоўскія войскі разбілі шведаў у Ківінеба і аблажылі Выбарг, але не здолелі яго ўзяць.

У ліпені Густаў I выступіў з мірнай прапановай, якая была прынята Іванам IV, які рыхтаваўся да вайны з Лівонскім ордэнам. 25 сакавіка 1557 года заключана Другое Наўгародскае перамір'е на сорак гадоў, якое пацвердзіла тэрытарыяльны статус-кво і звычай дыпламатычных зносін праз наўгародскага намесніка.

Вынікі Вайна са Швецыяй паказала перавагу маскоўскіх войск, але не прывяла, аднак, да значных вынікаў.

Спасылкі

Катэгорыя:Руска-шведскія войны Катэгорыя:1554 Катэгорыя:1557 Катэгорыя:Войны XVI стагоддзя