Іван Ягоравіч Марчанка (, Людкоў, Быхаўскі раён, Магілёўская вобласць — ) — беларускі гісторык. Член-карэспандэнт АН Беларусі (1980). Доктар гістарычных навук (1969), прафесар (1980).

Біяграфія Скончыў у 1941 годзе Слаўгарадскую СШ. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Скончыў у 1950 годзе Мінскі педагагічны інстытут, у 1954 годзе аспірантуру пры ім. У 1945—1951 гадах працаваў на партыйнай рабоце. З 1954 года ў Інстытуце гісторыі АН БССР працаваў навуковым супрацоўнікам, вучоным сакратаром, з 1962 года загадчык сектарам, загадчык аддзелам, адначасова ў 1962—1968 і 1975—1981 гадах намеснік дырэктара па навуковай рабоце. З 1993 года галоўны навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі НАН БеларусіІван Ягоравіч Марчанка.

Навуковая дзейнасць Асноўныя працы па гісторыі: рабочага класа, калгаснага сялянства і культурнага будаўніцтва. Даследаваў праблемы аднаўлення і развіцця прамысловасці і сельскай гаспадаркі, вытворчай і грамадска-палітычнай дзейнасці працаўнікоў. Адзін з аўтараў «Истории Белорусской ССР» у 5 тамах (1973—1975), «Истории Минска» (1967), «Истории Белорусской ССР» (1977), кніг: «Полоцк. Исторический очерк» (1987), «Нарысы гісторыі Беларусі» (ч. 2, 1995) і іншых калектыўных прац. Аўтар больш 150 навуковых прац, у тым ліку 10 манаграфій.

Узнагароды Узнагароджаны ордэнамі Чырвонай Зоркі (1942, 1945), Працоўнага Чырвонага Сцяга (1976), Айчыннай вайны I ступені (1985), медалямі.

Крыніцы

Літаратура

Институт истории Национальной академии наук Беларуси в лицах (1929—2008) : биобиблиографический справочник / Г. В. Корзенко. — Минск, 2008. — С. 104—106. Касцюк, М. Ён прыйшоў у навуку з полымя вайны / М. Касцюк, У. Навіцкі, В. Янкоўская // Беларускі гістарычны часопіс. — 2003. — № 3. — С. 72—77. Марчанка І. Я. // Памяць: гісторыка-дакумент. хроніка Слаўгарадскага раёна. — Мн., 1999. — С. 512—513.

Спасылкі Марчанка Іван Ягоравіч Іван Ягоравіч Марчанка ў базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі Профіль І. Я. Марчанкі на сайце НАН Беларусі

Катэгорыя:Нарадзіліся ў Быхаўскім раёне Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Гісторыкі Беларусі Катэгорыя:Гісторыкі СССР