Іспа́нія (), Карале́ўства Іспа́нія (), сустракаецца таксама Гішпа́ніяНекрашэвіч, С., Байкоў, М. Расійска-беларускі слоўнік / Сьцяпан Некрашэвіч, Мікола Байкоў; [рэд. В. Булгакаў; прадм. С. Запрудскага]. — Смаленск: Інбелкульт, 2014. — 703 с. — С. 184. — ISBN 978-5-00076-013-0. Выданне распрацавана пад грыфам слоўнікавай камісіі гуманітарнай секцыі Інстытута беларускай культуры — краіна ў Паўднёвай Еўропе. Займае большую частку Пірэнейскага паўвострава, Балеарскія астравы ў Міжземным моры і Канарскія астравы ў Атлантычным акіяне. Плошча — 505 990 км².
На поўначы абмываецца Біскайскім залівам, на паўночным захадзе і паўднёвым захадзе — Атлантычным акіянам, на ўсходзе і поўдні — Міжземным морам. На паўночным усходзе Пірэнейскія горы ўтвараюць натуральную мяжу Іспаніі з Францыяй і Андорай. На захадзе мяжуе з Партугаліяй, на поўдні з Гібралтарам.
Пад прамым кіраваннем Іспаніі (кіруюцца як аўтаномныя супольнасці) знаходзяцца 2 горада на паўночным узбярэжжы Афрыкі — Сеута і Мелілья (разам з прылеглымі да іх невялікімі астравамі Алусемас, Вялес-дэ-ла-Гамера, Чафарынас)Большая российская энциклопедия 2004–2017. Испания.
Гісторыя
Старажытная гісторыя
У адной з пячор у Гібралтарскай скалае ў 1848 годзе быў знойдзены чэрап, які — як высветлілася пазней — належаў неандэртальцу і ўзрост якога налічвае 60.000 год. У 1926 годзе там жа знайшлі яшчэ адзін чэрап — маленькай неандэртальскай дзяўчынкі, якой у час смерці было ўсяго чатыры гады. Прыклады пячорнага жывапісу чалавека разумнага (homo sapiens) знаходзяцца ў Альтамірскай пячоры недалёка ад Сантыльяна-дэль-Мар у Кантабрыі, дзе можна пабачыць больш за 150 насценных малюнкаў, створаныя ў перыяд з 16.000 па 14.000 гады да н.э. Іншыя сведкі пячорнага жывапісу, узрост якіх налічвае каля 20.000 год былі знойдзены ў пячоры Пілета (La Pileta) недалёка ад горада Ронда (Ronda) і ў адной з пячор каля гарадка Нерха (Nerja) у правінцыі Малага ў Андалусіі. У пячорах Экаін (Ekain) і Альчэры (Altxerri), якія знаходзяцца каля Сан Себасцьяна (San Sebastián) у паўднёва-заходняй частцы Іберыйскага паўвострава, археолагі знайшлі шматлікія гравюры і наскальныя малюнкі, на сённяшні час больш за 300 артэфактаў, у першую чаргу каменныя і касцяныя прылады, узрост найстарэйшых з якіх дасягае 16.500 і 15.500 год і якія адносяцца да мадленскай культуры. Самыя маладыя творы наскальнага жывапісу з пячоры Пілета (Cueva La Pileta) былі створаны ў 6 стагоддзі да нашай эры. З той жа эпохі паходзяць жывапіс пячоры Куэва-дэ-лос-Летрэрас (Cueva de los Letreros) недалёка ад Велес-Бланка (Vélez Blanco) (Альмерыя, Андалусія), а таксама залатыя вырабы і тканіна з магільных склепаў пячоры Куэва-дэ-лос-Мурсілагас (Cueva de los Murciélagos) (Гранада, Андалусія).
На паўднёва-заходнім узбярэжжы Іберыі ў бронзавым веку ўзнікае культура, з якой у канцы 2 тыс. да н.э. утвараецца цывілізацыя Тартэс, якая гандлявала металам з фінікійцамі. Пасля вычарпання рэсурсаў культура прыходзіць у заняпад.
Уздоўж усходняга ўзбярэжжа Іспаніі ў III тысячагоддзі да н.э. з'явіліся іберскія плямёны; некаторыя гіпотэзы звязваюць іх прарадзіму з Паўночнай Афрыкай. Пазней ібераў асімілявалі Кельты; ад ібераў паходзіць старажытная назва паўвострава — Іберыйскі. Іспаніяй зямлю ібераў называлі фінікійцы. У сярэдзіне II тысячагоддзі да н.э. іберы пачалі рассяляцца ва ўмацаваных вёсках на тэрыторыі сучаснай Кастыліі. Іберы займаліся пераважна земляробствам, жывёлагадоўляй і паляваннем, умелі вырабляць прылады працы з медзі і бронзы. Іберы выкарыстоўвалі палеаіспанскае пісьмо, створанае раней тартэсійцамі. Мова ібераў не была роднаснай тартэсійскай.
Маюцца рымскія сведчанні пра тое, што раней Іспанію насялялі лігуры, аднак у гістарычны перыяд пра іх існаванне нічога не вядома.
У познім бронзавым веку ў Іберыю пранікае культура палёў пахавальных урнаў (рэшткай якой у гістарычны перыяд, верагодна, былі лузітаны), а ў пачатку 1 тыс. да н.э. большую частку Іберыі каланізуюць кельцкія плямёны. Частка кельтаў, якая жыла па суседстве з іберамі, патрапіўшы пад іх уплыў, стварыла кельтыберскую культуру; кельты, якія жылі ў заходняй частцы, захоўвалі адносна кансерватыўны лад жыцця, былі бяспісьменнымі. Кельты Іберыі праславіліся, як воіны. Менавіта яны вынайшлі двухбаковавостры меч, які пасля стаў стандартным узбраеннем рымскай арміі і выкарыстаны супраць сваіх жа вынаходнікаў.
Рымскі час thumb|Рымскі тэатр у Мерыдзе. thumb|200px|left|Бюст Траяна, рымскага імператара, які паходзіў з іспанскага арыстакратычнага рода. Падчас Другой Пунічнай вайны, Рымская рэспубліка захапіла карфагенскія гандлёвыя калоніі ўздоўж узбярэжжа Міжземнага мора прыкладна з 210 да 205 да н.э. Рымлянам спатрэбілася амаль два стагоддзі, каб завяршыць заваёву Пірэнейскага паўвостраву, хоць яны мелі кантроль над ім на працягу больш за шэсць стагоддзяў. Рымскае панаванне звычайна выказвалася праз рымскія законы, мову і сетку дарогPayne, Stanley G. (1973). «A History of Spain and Portugal; Ch. 1 Ancient Hispania». The Library of Iberian Resources Online..
Мясцовыя кельцкае і іберыйскае насельніцтва паступова раманізавалася з рознай хуткасцю ў розных частках Іспаніі. Мясцовыя кіраўнікі паходзілі з рымскіх патрыцыйRinehart, Robert; Seeley, Jo Ann Browning (1998). «A Country Study: Spain — Hispania». Library of Congress Country Series.. Рэгіён быў моцна інтэграваны ў рымскую эканоміку, праз яго гавані экспартавалі золата, воўну, аліву і віно. Сельскагаспадарчая вытворчасць павялічылася з увядзеннем ірыгацыйных праектаў. На тэрыторыі тагачаснай Іспаніі нарадзіліся такія выбітныя рымскія дзеячы, як імператары Адрыян, Траян, Феадосій I і філосаф Сенека. У I стагоддзі ў рэгіёне пачало пашырацца хрысціянства, якое атрымала папулярнасць у гарадах у II стагоддзі. Пераважна ў рымскія часы былі закладзены асновы сучанай іспанскай мовы і рэлігійнай традыцыі. У якасці спадчыны раманізацыі мясцовае насельніцтва пачало размаўляць на народнай форме латыны, якая пасля распаду Рымскай імперыі паступова паслужыла асновай для ўзнікнення мясцовых раманскіх моў — іспанскай, каталонскай, галісійскай, астурыйскай і г.д. Нягледзячы на гэта, на тэрыторыі Іберыйскага паўвостраву застаўся амаль незакранутым лацінскім уплывам народ баскаў, які мае не-індаеўрапейскае паходжанне і дагэтуль захоўвае ўласную не-індаеўрапейскую мову. Зрэшты, існуюць версіі, паводле якіх перашпачатковы рэгіён пражывання баскаў размяшчаўся на поўдні сучаснай Францыі.
Сярэднявечча Уварванне мусульманаў з Паўночнай Афрыкі адбылося ў 711, паўвостраў амаль цалкам быў імі заваяваны.
Рэканкіста з поўначы паўвостраву працягвалася каля 700 гадоў і паклала асновы сучаснай іспанскай дзяржаўнасці. Каралеўствы Арагона і Кастыліі аб'ядналіся дынастычнай уніяй (1469). Іспанскія тэрыторыі аб'ядналіся ў канцы 1480-х гадоў з уніяй Каталіцкіх каралёў: караля Арагона і каралевы Кастыльскай. Нягледзячы на тое, што манархі працягнулі кіраваць кожны сваімі землямі, іх знешняя палітыка была агульнай. У 1492 годзе яны захапілі Гранаду і завяршылі Рэканкісту на Іберыйскім паўвостраве супраць маўраў. Уваходжанне Гранады ў Каралеўства Кастылія завяршыла аб'яднанне іспанскіх земляў, нягледзячы на тое, што Іспанія па-ранейшаму была падзелена на два каралеўствы. У тым жа самым годзе Хрыстафор Калумб здзейсніў першую іспанскую даследчую экспедыцыю на захад праз Атлантычны акіян, адкрыўшы для еўрапейцаў Новы Свет і стварыўшы там першыя заморскія калоніі Іспаніі. Пасля экспедыцый Калумба і паходаў канкістадораў (канец 15 — сяр. 16 ст.) Іспанія набыла велізарныя каланіяльныя ўладанні ў Новым Свеце. Таксама ў гэты час Іспанія валодала Нідэрландамі, часткамі Германіі і Італіі. З гэтага моманту Заходняе паўшар’е стала галоўнай мэтай іспанскіх даследаванняў і каланізацыі.
Іспанская імперыя
У XVI стагоддзі іспанцы стваралі паселішчы на астравах Карыбскага мора, а канкістадоры знішчылі такія дзяржаўныя ўтварэнні, як імперыі Ацтэкаў і Інкаў на мацерыку, адпаведна, Паўночнай і Паўднёвай Амерыкі, скарыстаўшыся супярэчнасцямі паміж мясцовымі народамі і ўжыўшы больш высокія ваенныя тэхналогіі. Наступныя экспедыцыі пашырылі межы імперыі ад сучаснай Канады да паўднёвага ўскрайка Паўднёвай Амерыкі, уключаючы Фалклендскія або Мальвінскія астравы. У 1519 годзе пачалося Першае кругасветнае падарожжа, распачатае Фернанам Магеланам у 1519 годзе і завершанае Хуанам Себасцьянам Элькана ў 1522, якое ставіла сваёй мэтай дасягнуць таго, што не ўдалося Калумбу, а менавіта заходні шлях у Азію, і ў выніку ўключыла ў сферу ўплыву Іспаніі Далёкі Усход. Былі створаны калоніі на Гуаме, на Філіпінах і найбліжэйшых астравах. Падчас свайго Siglo de Oro у Іспанскую імперыю ўваходзілі Нідэрланды, Люксембург, Бельгія, значная частка Італіі, землі ў Германіі і Францыі, калоніі ў Афрыцы, Азіі і Акіяніі, а таксама вялікія тэрыторыі ў Паўночнай і Паўднёвай Амерыцы. У XVII стагоддзі Іспанія кантралявала імперыю такога маштабу, а яе часткі былі так далёка аддалены адна ад адной, чаго не ўдавалася дамагчыся нікому раней.Мангольская імперыя мела большую плошча, але знаходзілася цалкам у Еўразіі
У канцы XVI — пачатку XVII стагоддзяў прадпрымаліся экспедыцыі па пошуку Terra Australis, падчас якіх быў адкрыты шэраг архіпелагаў і астравоў у паўднёвай частцы Ціхага акіяна, у тым ліку астравы Піткэрн, Маркізскія астравы, Тувалу, Вануату, Саламонавы астравы і Новую Гвінею, якія былі абвешчаны ўласнасцю Іспанскай кароны, але не былі ёю паспяхова каланізаваны. Шматлікія з еўрапейскіх уладанняў Іспаніі былі страчаны пасля вайны за іспанскую спадчыну ў 1713 годзе, але Іспанія захавала свае заморскія тэрыторыі. У 1741 годзе важная перамога над Вялікабрытаніяй у Картахены (сучасная Калумбія) прадоўжыла іспанскую гегемонію ў Амерыцы да XIX стагоддзя. У канцы XVIII стагоддзі дасягалі ўзбярэжжаў Канады і Аляскі, заснаваўшы на востраве Ванкувер і адкрыўшы некалькі архіпелагаў і ледавікоў.
Французская акупацыя Іспаніі войскамі Напалеона Банапарта ў 1808 годзе прывяла да таго, што калоніі Іспаніі былі адрэзаны ад метраполіі, а рух за незалежнасць, які пачаўся ў 1810—1825 гадах, прывёў да стварэння шэрагу новых незалежных рэспублік у Паўднёвай і Цэнтральнай Амерыцы. Рэшткі іспанскай чатырохсотгадовай імперыі, у тым ліку Куба, Пуэрта-Рыка і Іспанская Ост-Індыя, працягвалі заставацца пад іспанскім кантролем да канца XIX стагоддзі, калі большая частка гэтых тэрыторый была анексавана ЗША пасля іспана-амерыканскай вайны. Астатнія ціхаакіянскія астравы былі прададзены Германіі ў 1899 годзе.
XX стагоддзе
Напачатку XX стагоддзя Іспанія працягвала кантраляваць толькі тэрыторыі ў Афрыцы, Іспанскую Гвінею, Іспанскую Сахару і Іспанскае Марока.
У 1923 годзе ўсталявалася ваенная дыктатура генерала М. Прыма дэ Рыверы. Кароль ужо ў гэты перыяд не валодаў ніякай уладай у краіне. У студзені 1930 года, пасля страты падтрымкі ў арміі, не здолеўшы выправіць становішча спраў пасля вострага эканамічнага крызісу мінулага года, дыктатар пакідае краіну. 14 красавіка 1931 года ад свайго прастола адрокся апошні з Бурбонаў, Альфонс XIII — партыі, якая падтрымлівалі яго, пацярпелі разгромнае паражэнне на муніцыпальных выбарах. Урад сфарміравалі прыхільнікі змены дзяржаўнага ладу. Неўзабаве Н. Алькала Самора стаў першым прэм'ер-міністрам Рэспублікі Іспанія. Так пачаўся рэспубліканскі перыяд.