Арту́р Гро́тгер (; (, , Аўстра-Венгрыя, цяпер Львоўская вобласць, Жыдачыўскі раён — , Амелі-ле-Бен, Францыя) — польскі мастак, адзін з асноўных прадстаўнікоў плыні рамантызму ў польскім мастацтве, ілюстратар, аўтар серыі малюнкаў, прысвечаных паўстанню 1863—1864 гг.Старонка горада Сопат
Біяграфія Артур Гротгер нарадзіўся 11 лістапада 1837 года ў Атыневічах на Падоллі. Яго бацька Ян Іосіф працаваў упраўляючым маёнтка Гілярыя Сімяноўскага і прымаў удзел у паўстанні 1863—1864 гг. у якасці афіцэра 5 палка ўланаў «Варшаўскія дзеці». Ян Іосіф таксама быў таленавітым мастаком, які вывучыўся мастацтву ў Венскай акадэміі мастацтваў. Менавіта ён даў свайму сыну першыя ўрокі малявання.
У адзінаццацігадовым узросце Артур Гротгер пайшоў вучыцца ў майстэрню львоўскага мастака Яна Машкоўскага, дзе на доўгія гады пасябраваў з сынам настаўніка — Марцэлем.
Вывучэнне мастацтва Артур працягваў у Школе мастацтваў у Кракаве, а ў 1855—1858 гг. у Венскай акадэміі мастацтваў. У Вене мастак правёў большую частку свайго жыцця з 1854 да 1865 года. У гэты перыяд ён супрацоўнічаў з шматлікімі венскімі часопісамі, такімі як «Museestunden», «Waldheim’s Illustrierte Zeitung» і «Waldheim’s Illustrierte Blatter», a таксама з польскім часопісам «Postęp» Іосіфа Ацецкага. У 1863 годзе Артур стаў рэдактарам «Postęp».
Пад час паўстання 1863—1864 гг. Гротгер удзельнічаў у дапамозе паўстанцам, якія збеглі з расійскага палону ў Аўстрыю. 23 студзеня 1863 года ў венскім доме Артура Гротгера быў арыштаваны паляк, які падазраваўся ва ўдзеле ў паўстанні. Гротгер таксама быў абвінавачаны ўладамі ў рэвалюцыйнай дзейнасці, пасля чаго імператар Франц Іосіф пазбавіў мастака стыпендыі, у выніку чаго збяднелы Гротгер быў вымушаны ў ліпені 1865 года пакінуць Вену.
З-за фінансавых складанасцей Артур быў вымушаны вандраваць па Галіцыі, зарабляючы на жыццё маляваннем партрэтаў. Аднак у гэты ж час з’явіліся найлепшыя творы мастака, выкананыя чорнай і белай крэйдай.
У 1866 годзе Артур Гротгер пазнаёміўся з 16-гадовай Вандай Мон, у якую імгненна закахаўся. У пагоні за прызнаннем Гротгер накіраваўся ў Парыж, дзе змог скончыць цыкл малюнкаў «Вайна», які купіў аўстрыйскі прынц Франц. У студзені 1867 года, пакутуючы ў сувязі з пагаршэннем здароўя, Артур быў накіраваны дактарамі ў вядомы курорт Амелі-ле-Бен у французскіх Пірэнеях, дзе ён памёр 13 студзеня 1867 года. Цела мастака было прывезена ў Львоў 4 ліпеня 1868 года і пахавана на Лычакаўскіх могілках.
Спасылкі
Цыклы: Polonia, Lituania, Wojna. Львоў: H.Altenberg, 1911. Біяграфія Творы
Катэгорыя:Мастакі Польшчы Катэгорыя:Пахаваныя на Лычакаўскіх могілках