Мукар, мукор (Mucor) — род зігаміцэтавых грыбоў сямейства мукаравых.

Адрозніваецца больш за 100 відаў. Пашыраны ўсюды. Трапляюцца ў верхнім слоі глебы. На Беларусі найбольш вядомыя , , , , . Развіваюцца на раслінных рэштках, харчовых прадуктах, выклікаюць цвіль кармоў, пладоў і караняплодаў пры захоўванні.

Міцэлій бясколерны, галінасты, расце ўнутры і на паверхні субстрату, пераважна няклетачны, часам распадаецца на асобныя клеткі, здольныя да пачкавання. Спарангіі круглаватыя, у выглядзе галовак са шматлікімі спорамі.

Некаторыя віды выкарыстоўваюць як закваску («кітайскія дрожджы») для атрымання зброджаных харчовых прадуктаў («соевы сыр»), спірту з бульбы і інш. Культура мукора раманіянавага дае антыбіётык раміцын, некаторыя віды выклікаюць захворванні (мукарамікозы) чалавека і сельскагаспадарчых жывёл.

Літаратура

Катэгорыя:Мукаральныя Катэгорыя:Роды грыбоў