Ю́вяскюля ( ) — горад і муніцыпалітэт у цэнтральнай Фінляндыі, адміністрацыйны цэнтр ляні Кескі-Суомі. Насельніцтва — 128,2 тыс. жыхароў.Kuntien Asukasluvut Aakkosjärjestyksessä Размешчаны за 147 км на паўночны ўсход ад Тамперэ і 270 на поўнач ад Хельсінкі, паблізу азёр Пяянэ і Кейтэлэ. Быў заснаваны па ўказе імператара Мікалая I ад 22 сакавіка 1837 года.
Эліяс Лёнрат, укладальнік фінскага нацыянальнага эпасу Калевала, даў гораду мянушку «Афіны Фінляндыі», якая апісвае вялікую ролю Ювяскюля як адукацыйнага цэнтра і першага месца ў свеце па забеспячэнні адукацыі на фінскай мове.
Па апытаннях грамадскай думкі, у 2012 годзе Ювяскюля займае трэцяе месца па ўзроўні прывабнасці для пражывання сярод фінскіх грамадзян.
У Ювяскюлі ёсць універсітэт, Універсітэт прыкладных навук Ювяскюля, прафесійны каледж Gradia і некалькі іншых навучальных устаноў. Самым значным працадаўцам у гэтай галіне з'яўляецца Valmet Oyj.
Гісторыя thumb|250px|left|Гарадская плошча ў Ювяскюля ў пачатку 20 стагоддзя thumb|250px|left|Kirkkopuisto Park у пачатку 1990-х left|thumb|250px|Фабрыка Jyskä Valmet у 1970-х. У рэгіёне Ювяскюля ёсць археалагічныя знаходкі каменнага веку. Земляробствам тут ужо пачалі займацца 3500 гадоў таму. Паводле найстарэйшых падатковых дакументаў (maakirja) у раёне Ювяскюля было сем маёнткаў у 1539 годзе. Аднаму з іх, маёнтку Матыла, належала тэрыторыя ад сяла Keljo да вёсак Vesanka і Palokka. Найстарэйшай нерухомасцю ў Ювяскюля з'яўляецца сядзіба Лахты, якая ўзнікла, калі маёнтак Матыла быў падзелены паміж двума братымі ў 1600 годзе. Гісторыя сядзібы Лахты і сям'і Лахты аказала значны ўплыў на развіццё рэгіёну Ювяскюля.
Горад Ювяскюля быў заснаваны 22 сакавіка 1837 года рускім царом Мікалаем I. Інфраструктура горада была пабудаваны з нуля. Першапачаткова горад быў пабудаваны паміж возерам Ювясярві (якое падлучана да Пяянэ) і хрыбтом Ювяскюля.
Стварэнне школ у 1850-х і 1860-х гадах аказалася самым важным крокам з пункту гледжання наступнага развіцця Ювяскюля. Першыя тры фінамоўныя школы ў свеце былі заснаваныя ў Ювяскюля, потым ліцэй ў 1858 годзе, каледж для настаўнікаў у 1863 годзе і школа для дзяўчынак у 1864 годзе. Добра адукаваныя выкладчыці і вучні з розных куткоў краіны змянілі атмасферу Ювяскюля незваротна.
На пачатку 20-га стагоддзя горад пашырыўся ў некалькі разоў. Большая частка сучаснага Ювяскюля была пабудавана пасля Саветска-фінскай вайны 1941-1944, калі бежанцы з Карэліі і іншых частак краіны пераехалі ў горад і ім было вельмі неабходна жыллё. У 21-м стагоддзі Ювяскюля хутка расце — больш за 1000 жыхароў у год.
Былы муніцыпалітэт Säynätsalo быў далучаны да Ювяскюля ў 1993 годзе, а 1 студзеня 2009 года — муніцыпалітэты Jyväskylän maalaiskunta і Korpilahti.
Этымалогія Другая частка назвы горада kylä азначае вёска. Першая частка назвы горада jyväs звязана з цісам і прускім словам juwis. Акрамя таго, існуе версія, што слова jyväs азначае адлюстраванне сонца ад паверхні вады.
Кіраванне Гарадскі савет у Ювяскюля з'яўляецца асноўным органам прыняцця рашэнняў на мясцовым узроўні. Яго 75 членаў абіраюцца раз у чатыры гады на муніцыпальных выбарах. Гарадскі савет абірае мэра. Цяперашні мэр з'яўляецца Марку Андэрсан, былы мэр горада Лапеэнранта.
Геаграфія Ювяскюля знаходзіцца ў фінскім азёрным краі. На тэрыторыі Ювяскюля знаходзіцца 328 азёр. Азёры і рэкі складаюць 20,1 % (295 км2) ад агульнай плошчы горада. Найбуйнейшыя азёры Пяянэ, Лепявесі, Туаміяярві, Палокаярві, Луанецярві і Алваярві-Кортаярві. Цэнтр горада размешчаны на беразе невялікага возера Ювасярві.
Пейзаж у Ювяскюля узгорысты, лясісты і поўны вод. Архітэктар Алвар Аалта параўнаў узгорысты ландшафт Ювяскюля з ландшафтам Тасканы ў Італіі: «Нахіл хрыбта Ювяскюля амаль як у горных вінаграднікаў Ф'езоле».
Клімат Клімат у горадзе Ювяскюля ўмерана-кантынентальны з рысамі марскога. Зіма працяглая, адносна мяккая. Лета кароткае і прахалоднае. Сярэднегадавая тэмпература +3 °C. Гадавая колькасць ападкаў 638 мм.
Дэмаграфія Насельніцтва Ювяскюля быў самым хуткарослым фінскім горадам у 20 стагоддзі. Насельніцтва працягвае расці хуткімі тэмпамі ў 21-м стагоддзі. Год 1838 1850 1860 1900 1939 1952 1960 1970 1990 1997 2010 Насельніцтва Ювяскюля 189 10px >500 10px >1,000 10px 3,000 10px 10,091 10px 31,504 10px 42,768 10px 59,954 10px 66,431 10px 75,353 10px 130,816
Мовы Фінская мова з'яўляецца пераважнай мовай у Ювяскюля. У 2010 годзе для 96,7 % насельніцтва фінская мова з'яўлялася роднай. Доля шведскамоўнага насельніцтва склала 0,2 %, на іншых мовах размаўляла 3 % насельніцтва.
Нацыянальнасці У канцы 2010 года налічвалася каля 3100 замежнікаў у Ювяскюля. Найбуйнейшыя групы імігрантаў у Ювяскюля з'яўляюцца афганцы, рускія, эстонцы і іранцы.
Транспарт Чыгуначны вакзал Ювяскюля злучаны з міжгародняй аўтобуснай станцыяй. З вакзалу цягніка ідуць да Хельсінкі, Тамперэ, Турку, Вааса і іншых гарадоў Фінляндыі. У Ювяскюля ёсць аэрапорт з прамымі рэйсамі да Хельсінкі, таксама праходзяць аўтамагістралі E75 і E63.
Адукацыя thumb|right|250px|Галоўны будынак універсітэта Ювяскюля, пабудаванага па праекту Алвара Аалта У 1858 годзе тут быў адкрыты першы фінамоўны ліцэй, які лічыцца першай фінамоўнай вышэйшай навучальнай установай. У 1863 годзе адкрыта першае вучылішча па падрыхтоўцы настаўнікаў на фінскай мове. У 1864 годзе — першая фінамоўная школа для дзяўчынак. У 1914 году — першы ў Фінляндыі летні ўніверсітэт. З 1966 года дзейнічае ўніверсітэт Ювяскюля, адзін з найбуйнейшых ВНУ Фінляндыі, у якім вучацца каля 16 тысяч студэнтаў. Усяго ў розных навучальных установах горада вучацца каля 40 тысяч чалавек.
Спорт Ювяскюля — футбольны клуб. JYP — хакейны клуб.
Славутасці У горадзе размешчаны будынкі, пабудаваныя па праектах Алвара Аальта. Праводзіцца Neste Rally Finland.
Гарады-пабрацімы thumb|Парк Ставангер, які знаходзіцца побач з цэнтрм горада, названы ў гонар нарвежскага горада-пабраціма — Ставангер. Эсб’ерг (1947) камуна Эскільстуна (1947) Дэбрэцэн (1970) Халапа (1988) Куньмін (2005) Банска Бістрыца (2006) Муданьцзян (1988) Нескёйпстадзюр (1958) Ніідза (1997) Патсдам (1985) Познань (1974) Ставангер (1947) Тарту (1991) Яраслаўль (1966)
Вядомыя жыхары і ўраджэнцы Ары Аханен — фінскі хакеіст, брамнік. Фэры Граф — аўстрыйскі спявак (у цяперашні час жыве ў Ювяскюля). Сафі Оксанен — фінская пісьменніца. Райма Суманен — фінскі хакеіст і трэнер. Акілес Ярвінен — фінскі лёгкаатлет.
Спасылкі
City of Jyväskylä Міжнародная версія афіцыйнага сайта горада Карта Ювяскюля Рэгіён Юваскюля: інфармацыя для турыстаў
Катэгорыя:Гарады Фінляндыі