Антрапалогія беларусаў — комплекс прыкмет, якія вызначаюцца спадчынна і характарызуюць генатып і беларусаў.

Гісторыя даследвання

Даследванні ў XIX стагоддзі

Вядомы заолаг прафесар А. П. Багданаў на пасяджэннях Імператарскага таварыства прыродазнаўства, антрапалогіі і этнаграфіі неаднаразова звяртаў увагу ўдзельнікаў на заходнія губерні Расійскай імперыі, лічачы іх вельмі цікавымі для антраполагаў з-за змешвання розных народнасцяў. У 1886 годзе Таварыства накіравала ў Беларусь антрапалагічную экспедыцыю з К. М. Ікава і М. А. Янчука.

Тагачасныя даследаванні рускіх антраполагаў у першую чаргу складаліся ў вывучэнні фізічнага аблічча насельніцтва ў сувязі з іх этнічнай гісторыяй. Расавымі прыкметамі лічыліся форма галавы, форма твару, колер вачэй, колер валасоў, даўжыня цела. Па гэтым данным рабілася выснова пра этнарасавыя асаблівасці насельніцтва. Рыхтуючыся да паездкі, Ікаў пісаў: «Мы не маем абсалютна ні аднаго факту ў адносінах да беларусаў: ні вымярэнняў жывых, ні чэрапаў. Агульныя звесткі пра іх выгляд прымушаюць іх прылічаць да таго ж белокурага еўрапейскага тыпу, як і германцаў і старажытных рускіх і славян, — прычым беларусы, па-відаць, захавалі гэты тып лепш за іншых. Такім чынам, адзінае пытанне, якое можа быць пастаўлена па адносінах беларусаў, наступнае: ці сапраўды беларусы захавалі ў значнай чысціні старажытны арыйскі бялявы антрапалагічны тып? Рашэннем гэтага пытання вызначыцца і стаўленне беларусаў да вялікарусаў, маларосаў, а таксама латышоў». К. Ікаў азначыў для абследаванняў найбольш, як ён лічыў, беларускія мясцовасці ― Слуцкі, Пінскі, Ігуменскі, Мазырскі і Барысаўскі паветы Мінскай губерні, а таксама Старабыхаўскі і Магілёўскі паветы Магілёўскай губерні і паўднёвую частку Полацкага павета з Лепельскім Віцебскай губерні. «Найбольш ізаляванымі з’яўляюцца паветы Пінскі, Мазырскі і Слуцкі Мінскай губерні — і іх неабходна ўключыць у кола даследавання. Але, быць можа, асаблівасці кліматычных і глебавых умоў і сама ізаляванасць гэтых мясцовасцяў аказалі ўплыў на беларусаў, які змяніў іх першапачатковы habitus…?».

Але ўжо ў Беларусі Ікаў зразумеў, што яго задумы нерэальныя: «План занадта вялікі, ды і заснаваны на незнаёмстве з мясцовымі ўмовамі. У Беларусі няма нашых (расейскіх) сёл, а ёсць пасяленні, якія складаюцца з некалькіх двароў, яны большаю часткай знаходзяцца на значнай адлегласці адзін ад іншага; таму было амаль немагчыма атрымаць вымярэння, пераязджаючы з месца на месца, — на гэта спатрэбілася б шмат часу і сродкаў, ды і насельніцтва ў працоўную пару большаю часткай у поле. Акрамя таго, без удзелу прадстаўніка ўлады справа аказалася зусім невыканальнай, — а нельга ж было чакаць, каб прадстаўнік улады знайшоў магчымым вылучыць тую масу часу, якая спатрэбілася б на пераезды». Канчатковай мэтай сваёй працы Ікаў ставіў параўнальнае даследаванне марфалогіі рускіх, украінцаў і беларусаў. У Беларусі яму ўдалося вымераць і даследаваць каля 558 чалавек (290 мужчын, 128 жанчын, 140 дзяцей)

Антрапалагічная вывучэнне, то ёсць вымярэнне і апісанне сучаснага насельніцтва, справа новая. Тым больш цяжкасцяў яна павінна сустракаць ў нас. Лепшым па сваёй чысціні антрапалагічным матэрыялам з’яўляюцца сяляне. Але чалавек, які ведае стаўленне нашых народных мас да ўсяго незразумелага, лёгка зразумее стаўленне сялянства да невядомай асобы, якая прыехала з нейкімі незразумелымі мэтамі: з’яўляецца недавер і незадаволенасць, складаюцца небыліцы, пускаюцца плёткі… Вынікі маёй паездкі ў Беларусь вельмі сціплыя. Галоўная мая мэта была разведачная. Трэба заўважыць, што па антрапалогіі беларусаў няма зусім ніякіх матэрыялаў навуковага характару. Таму я паставіў сабе асноўнай задачай сабраць ў некалькіх пунктах дадзеныя па фізічнай арганізацыі беларусаў, не спыняючыся на падрабязнасьцях; я жадаў таксама атрымаць звесткі аб тых знешніх фактарах, якія маглі на працягу тысячагоддзяў аказаць свой ўплыў на агульныя з’явы арганізацыі насельніцтва Заходняга краю…

Ікаў прыйшоў да высновы, што ў большасці беларусаў захаваўся доўгагаловы тып, які яму сустракаўся ў курганных раскопках 700-гадовай даўніны, і ў меншай ступені ― шыракагаловы. На гэтай падставе ён палічыў, што ў этнагенезе беларусаў удзельнічалі нейкія іншыя групы ― хутчэй за ўсё, балцкія.

Ікаў спрабаваў звязаць пытанні фарміравання антрапалагічных асаблівасцяў тагачаснага насельніцтва Беларусі з гістарычнымі працэсамі. Ён першы ў антрапалогіі адзначыў ролю сацыяльна-эканамічных фактараў у фізічным развіцці насельніцтва, улічваючы дадзеныя побыту, працы і харчавання палешукоў. Па яго словах, «меркаванне пра дрэнны уплыў умоў жыцця на антрапалагічны тып беларусаў не можа лічыцца занадта апрыёрным і смелым». Першым выказаў гіпотэзу, што з-за ізаляванасці асобных мясцовасцяў Беларусі тут існуе магчымасць захавання старажытнага антрапалагічнага тыпу. І, як высветлена потым, адрозненняў паміж беларускімі папуляцыямі менш, чым паміж украінскімі папуляцыямі, і значна менш, чым паміж рускімі папуляцыямі ― менш за 1 %, то бок, гэта хутчэй адзіны народ, а не сукупнасць папуляцый.

Даследванні ў XX стагоддзі Антрапалагічныя даследванні ў Беларусі праводзіліся неаднаразова рознымі даследчыкамі. У ходзе Украінскай (Дзьячэнка, 1965) і Прыбалтыйскай (Вітаў, Чэбаксараў, 1959) антрапалагічных экспедыцый, пры правядзенні прац латышскага антрапалога Р. Я. Дзянісавай (1958) і маскоўскага даследчыка Вітава (Алексееў і інш., 1994), былі атрыманыя дадзеныя па 30-ці групах беларусаў, якія жывуць па ўсёй тэрыторыі краіны.

У 1972 г. А. І. Мікуліч правёў папуляцыйна-генетычнае даследванне беларусаў на базе пастаяннай Сібірскай генетыка-антрапалагічнай экспедыцыі, заснаванай на кафедры антрапалогіі МДУ ў 1959 г.

Даследванні ў XXI стагоддзі У канцы XX — пачатку XXI стагоддзяў развіццё малекулярнай біялогіі і малекулярнай генетыкі стымулявала даследаванні народаў свету, у тым ліку беларусаў.

У 2005—2010 гадах у Інстытуце генетыкі і цыталогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі было праведзена даследаванне генафонду беларусаў паводле дадзеных пра тры тыпы генетычных маркераў — аўтасомных, мітахандрыяльных і Y-храмасомы.

Агульная характарыстыка Сучаснымі антраполагамі даказана непасрэдная генетычная пераемнасць антрапалагічнага тыпу насельніцтва Беларусі на працягу як мінімум двух тысячагоддзяў.

Мы прытрымліваемся той думкі, што ніякія перасяленні не маглі поўнасцю змяніць насельніцтва той ці іншай тэрыторыі, што пэўная частка яго захоўвалася і пасля змешвалася з прышлым. Гэта дае падставу лічыць у той ці іншай ступені продкамі беларусаў усе плямёны, якія жылі тут у даіндаеўрапейскі перыядЕрмаловіч М. Старажытная Беларусь. Мн., 1990. С. 16..

Картаграфаванне археолагамі старажытных помнікаў і знаходак сведчыць, што геаграфічны арэал старажытнабалцкіх паселішчаў ва Усходняй Еўропе папярэднічаў старабеларускаму насельніцтву на сучаснай тэрыторыі. Гэта прадвызначыла ўдзел балцкага субстрату (падасновы) у далейшым фарміраванні тутэйшых папуляцый, тапаніміцы, антрапалагічных рысах.

На тэрыторыі Беларусі антрапалагічныя рысы абарыгенаў (балты) захоўваліся і пераважалі, але з-за больш высокага ўзроўню матэрыяльнай і духоўнай культуры прышэльцаў (славяне) іх этнавызначальныя рысы сталі дамінаваць.

Паводле сукупнасці найбольш інфарматыўных расадыягнастычных рыс сярод груп беларусаў, літоўцаў, украінцаў Палесся, зборных груп рускіх і палякаў, якія жывуць на тэрыторыі Беларусі, найбольш блізкія аказаліся беларусы і літоўцы. Гэты вынік пацвярджаве, што насельніцтва паўднёва-ўсходніх раёнаў Прыбалтыкі і асноўнай тэрыторыі Беларусі ў антрапалагічным плане адгалінавалася ад аднаго радаслоўнага дрэва.

Даследванне генафонду насельніцтва Беларусі сведчыць аб бытаванні ў рэгіёне Беларусі блізкароднасных этнасаў. Устаноўлена адпаведнасць сучаснага генафонду беларусаў старажытнаму прабацькаўскаму. Паводле параўнання па 12 асноўных генах, літоўцы адрозніваюцца ад беларусаў на 2 гены, рускія — на 3, украінцы — на 4, палякі — на 6.

Прасочаны плаўныя пераходы паміж папуляцыямі ў напрамку з паўднёвага захаду на паўночны ўсход. Агульнаеўрапейская тэндэнцыя зменлівасці антрапагенетычнай структуры з паўднёвага захаду на паўночны ўсход устойліва захоўвалася. Беларусь, Усходняя Літва і Латвія, часткова Паўночна-Заходняя Украіна знаходзяцца ў агульнай антрапагенетычнай прасторы.

Доктар біялагічных навук, антраполаг і генетык Аляксей Мікуліч, зыходзячы з антрапалагічных прыкмет, а таксама распаўсюджанасці тых ці іншых груп крыві, кажа аб адзіным расавым тыпе беларусаў, аўкшайтаў, латгалаў, жыхароў Чарнігаўшчыны, Смаленшчыны, Браншчыны, так званай Новай Мазовіі і ўзводзіць гэты тып яшчэ да неалітычнага насельніцтва Усходняй ЕўропыДенисова Р. Я., Антропология древних и современных балтов. М., 1973.Мікуліч А. Этнічная гісторыя беларусаў паводле антрапалагічных данных // Беларускі гістарычны часопіс. — , 1992. — № 2. — С. 7-11.:

Такім чынам, шматгадовыя антрапагенетычныя і генагеаграфічныя даследванні вясковага насельніцтва на тэрыторыі Беларусі дазваляюць нам з вялікай упэўнінасцю лічыць сучасных беларусаў прамымі нашчадкамі тутэйшага насельніцтва старажытнага насельніцтва. Фактычнае фарміраванне адаптыўнага тыпу хутчэй за ўсё адбывалася разам з эпахальнымі зменамі антрапалагічнага тыпу на працягу 100—150 пакаленняў, што доўжыць наша паходжанне ад палеаеўрапеоіднай расавай сукупнасці з часоў першанасельнікаў неалітуМікуліч А. Этнагенез беларусаў — погляд антраполага // ЛіМ. 1995. 2 чэрв.; Ён жа. Этнічная гісторыя гісторыя беларусаў паводле антрапалагічных даных // Беларускі гістарычны часопіс. 1999. № 2. С. 7-11; Ен жа. Геногеография сельского населения Белоруссии. Мн., 1989..

У параўнанні з мовай і культурай генафонд аказаўся больш стабільным. Аднак і назіранні за фальклорам, і палеаэтнаграфічныя крыніцы таксама дазваляюць меркаваць аб аўтахтоннай пераемнасці і глыбокай старажытнасці традыцыйнай беларускай культуры і побыту.

Фізічная антрапалогія

Антрапалагічны партрэт Продкі беларусаў адносяцца да шыракатварага меза-даліхакефальнага антрапалагічнага тыпу. Ён таксама адзначаецца ў некаторых груп славен Прыільмення, у чудзі паўночна-заходніх зямель, у іжоры, у некаторых этнічных груп Прыбалтыкі, у Прусіі, Нідэрландах і Скандынавіі. Гэты тып займае тэрыторыю Прыдняпроўя і Прыбалтыкі, і распаўсюджанне яго па-за межамі плямён даказвае яго фарміраванне ў больш старажытны час.

+ Адрозненне антрапалагічнага тыпу ўсходнеславянскіх плямён, якія пражывалі на тэрыторыі Беларусі (полацкія крывічы, дрыгавічы, радзімічы і драўляне) ад іншых (паводле Трафімавай, 1946)Алексеева Т. И. Восточные славяне. Антропология и этническая история. 2-е изд. -М.:Научный мир, 2002. с. 12:ПаказальнікПолацкіякрывічы,дрыгавічы,радзімічыі драўлянеВяцічы Зарайскагакраю, крывічыВалакаламскага,Рузскага паветаў,севяране і палянеПераяслаўскага паветаПалянеЧарнігаўскагапаветаКрывічыБельскагапаветаКрывічыЕльнінскага,Бранскагапаветаў,вяцічыКрывічы Кастрамскога,Уладзімірскага,РазанскагапаветаўРасавы тыпЕўрапеоідныЕўрапеоідныЕўрапеоідныЕўрапеоідныУралапаноідныУралапаноідныГрадацыя чарпнога паказальнікаМезадаліхакефальнаяДаліхакефальнаяМезадаліхакефальнаяСуббрахікефальнаяДаліхакефальная (субуральская)Мезакефальная (сублапаноідная)Тып тваруШырокіВузкіВузкіСярэднешырокіЧарапны ўказальнік73-3671-7373-74,579-8072-7475-76Падоўжны дыяметр187-190186-194183,5-184,5175182-186180-182Папярочны дыяметр138-140136-138134,7-136,7140134-137136-140Тваравы ўказальнік48-5252-5452-5450,152-53да 52Вышыня твару67-7067-7068-7067,668-6964-68Шырыня твару135-138130-133129-131134131-132129-132Носавы ўказальнік484852524854Вугал носавых указальнікаўад 30º і вышэйад 30º і вышэйад 30º і вышэй25-28º23º26º% антрапіннайформыгрушападобнай адтуліны50-10050-10050-10050-10050-6050-60

Антрапалагічнае занаванне

На тэрыторыі Беларусі існуюць 2 антрапалагічных тыпа: Валдайскі. Адрозніваецца высокім галаўным указальнікам (у сярэднім 82 %), умераным ростам барады, не вельмі нізкім і шырокім тварам. Доля светлых вачэй складае 50 %, валасоў — каля 40 %;