Беларуская Вікіпедыя () — раздзел энцыклапедыі Вікіпедыя, які карыстаецца альтэрнатыўнай нормай беларускай мовы, г.зв. «тарашкевіцай» (у рэдакцыі Беларуская альтэрнатыўная арфаграфія, 2005), заснаваны 6 красавіка 2004 года.
Гісторыя Пачатковы этап Вікіпедыя на беларускай мове была запушчана вясной 2004 года. Першы запіс па-беларуску на галоўнай старонцы гэтага раздзела з’явіўся 6 красавіка 2004 года, першыя артыкулы — 12 жніўня. Пасля гэтага на працягу двух з паловай гадоў у беларускай Вікіпедыі суіснавалі розныя арфаграфіі беларускай мовы. Неўрэгуляванасць пытанняў суіснавання ў раздзеле некалькіх арфаграфій выклікала канфлікты і «войны правак».
21 лютага 2005 года колькасць артыкулаў у раздзеле дасягнула 1000, а 6 снежня — 2000.
У лютым 2006 года група ўдзельнікаў звярнулася на Meta-Wiki з запытам аб адкрыцці новага моўнага раздзела, заснаванага на выкарыстанні выключна афіцыйнай нормы арфаграфіі беларускай мовы. Першая заяўка была адхіленая, але ў снежні таго ж года створана новая. Да гэтага моманту агульны беларускі раздзел налічваў каля 3800 артыкулаў у абедзвюх арфаграфіях.
27 сакавіка 2007 года па рашэнні Фонду Wikimedia існы раздзел be.wikipedia.org, які налічваў ужо каля 6700 артыкулаў, быў перанесены на адрас be-x-old.wikipedia.org. Гэтае рашэнне суправаджалася пратэстамі шэрагу беларускіх удзельнікаў Вікіпедыі.
Сучасны этап Па стане на кастрычнік 2008 год удзельнікамі праекта было змешчана больш за 13 тыс. артыкулаў. У чэрвені 2009 года колькасць артыкулаў дасягнула 20 тыс., у снежні 2010 — 30 тыс., у кастрычніку 2011 года — 40 тыс. артыкулаў.
4 верасня 2015 года Вікіпедыя тарашкевіцай была перанесена з адраса be-x-old.wikipedia.org на новы — be-tarask.wikipedia.orgВікіпедыя класічным правапісам пераехала на новы адрас.
Беларуская Вікіпедыя тарашкевіцай застаецца адным з нямногіх рэсурсаў, якія выкарыстоўваюць альтэрнатыўны правапіс, росквіт якога ў інтэрнэт прасторы прыпаў на сярэдзіну 2000-х гадоў.
З таго часу, як 2012 годзе раздзел акадэмічным правапісам абышоў па колькасці артыкулаў раздзел альтэрнатыўным правапісам, разрыў няўхільна павялічваецца. Колькасць рэдактараў раздзела знізілася пасля 2012 года і застаецца на адным і тым жа ўзроўні шмат гадоў, у той час як колькасць рэдактараў у акадэмічным раздзеле працягвае расці. Гэта тлумачыцца тым, што вывучэнне альтэрнатыўнага правапісу вымагае дадатковых высілкаў, у той час як акадэмічны правапіс засвойваецца ў школе.
Крытыка На думку некаторых рэдактараў, да сярэдзіны 2020-х гадоў раздзел тарашкевіцай адышоў ад прынцыпаў нейтральнасці. У раздзеле фактычна ствараецца альтэрнатыўная рэальнасць, дзе жаданні і чаканні падмяняюць рэчаіснасць. Так, напрыклад, у артыкуле «Беларусь» у якасці афіцыйнага сімвала пазначаны бел-чырвона-белы сцяг, а адзінай дзяржаўнай мовай названая беларуская, што не адпавядае рэальнаму становішчу. У раздзеле таксама адкрыта выкарыстоўваюцца маргінальныя крыніцы, як напрыклад, самвыдатныя кнігі ананімнага аўтара пад псеўданімам Алёхна Дайліда.
Статыстыка размеркавання праглядаў па краінах
Крыніца
Крыніцы
Спасылкі Галоўная старонка Беларускай Вікіпедыі альтэрнатыўнай нормай
Катэгорыя:Беларускія энцыклапедыі Катэгорыя:З’явіліся ў 2004 годзе