Колін О’Донах'ю () — ірландскі акцёр тэлебачання, тэатра і кіно.
Біяграфія Колін нарадзіўся і вырас у горадзе Дроэда ў графстве Лаўт у рымска-каталіцкай сям'і. Перш ён вучыўся ў гімназіі Дандалка, а затым паступіў у школу акцёрскага майстэрства The Gaiety School of Acting у Дубліне. Ва ўзросце 16 гадоў О’Донах'ю на месяц адправіўся ў Парыж для вывучэння французскай мовы.
Кар'ера Ранняя кар'ера Коліна была звязана як з тэатрам, так і з працамі на тэлебачанні ў Ірландыі і Вялікабрытаніі. У 2009 годзе ён прыняў удзел у здымках трэцяга сезона гістарычнага тэлесерыяла «Цюдары» у ролі Філіпа, герцага баварскага. У 2011 у Коліна адбыўся дэбют у галівудскім фільме ў жанры драмы і містыкі «Абрад», дзе ён сыграў нароўні з вядомым акцёрам Энтані Хопкінсам. Для праслухоўвання ў фільме О’Донах'ю спецыяльна падрыхтаваў відэа ў хатняй студыі яго сяброў і адправіў у Злучаныя Штаты.
Апроч акцёрства, Колін іграе на гітары і спявае ў гурце пад назвай „The Enemies“, утвораным у 2003 годзе ў Ірландыі.
Тэлебачанне і кіно
Тэатр
Год Пастаноўка Арыгінальная назва Жанр Роля Тэатр Зацьменне Eclipse Каралеўскі нацыянальны тэатр, Лондан Ааіф і Ізабель Aoife and Isobel Project Theatre, Дублін Сон у летні дзень The Dream of a Summer's Day Storytellers Theatre Company, Дублін Яўген Анегін — гастрольнае прадстаўленне Eugene Onegin – The Roadshow Something Different Theatre Company Ад'езд Leaving Quarehawks Theatre Company Месяцавае святло Мікі Moonlight Mickey's Calipo Theatre Company Атэла Othello трагедыя Second Age Theatre Company Аддаленыя астравы Outlying Islands Island Theatre Company Нябесны шлях Sky Road Theatre Royal, Уотэрфард Утаймаванне наравістай The Taming of the Shrew камедыя Rough Magic Theatre Company Шпацыруючы па дарозе Walking The Road Axis Theatre Чаго жадае мёртвы What the Dead Want Project Theatre, Дублін
Узнагароды і намінацыі 2003 — узнагарода ірландскага кіно і тэлебачанні ў катэгорыі «Лепшы новы талент» за ролю Норманы у фільме «Дахаты на Ражство» (Home For Christmas).
Крыніцы
Спасылкі