Дыхавіца або задышка — парушэнне частаты, рытму і глыбіні дыхання, якое суправаджаецца адчуваннем недахопу паветра. Здараецца толькі ў прытомным стане. Крайняй ступеняй немачы з’яўляецца ўдушша. Паскарэнне дыхальных скарачэнняў узнікае праз павышаную цялесную і моцную пачуццёвую (гнеў, страх, трывога і хваляванне) нагрузку.

Папярэджанне Прадухіленню нядужасці спрыяе штодзённае цялеснае размінанне і працяглыя шпацыры.

Прычыны Узнікненню нядужасці спрыяе маларухомы лад жыцця, атлусценне, малакроўе, пухліна дыхальных шляхоў, сардэчная недастатковасць, астма, тырэатаксікоз (лішак гармону шчытападобнай залозы) і цукровы дыябет.

Спасылкі

Катэгорыя:Пульманалогія