Міхаэль Андрэас Гельмут Эндэ (; , Гарміш-Партэнкірхен — , Фільдэрштат-Банландэн) — нямецкі дзіцячы пісьменнік. Творы адрозніваюцца філасофскай накіраванасцю і адрасаваны шырокім колам чытачоў, у тым ліку па-за межамі дзіцячай аўдыторыі. Аўтар сусветна вядомых «Бясконцай гісторыі», «Джыма Гузіка і Лукаса-машыніста», «Момо», па якіх сёння зняты фільмы, поўнаметражныя мультфільмы, мультсерыялы.

Біяграфія Нарадзіўся 2 лістапада 1929 г. у мястэчку Гарміш, у Германіі, у сям’і мастака-сюррэаліста Эдгара Эндэ. Пазней карціны бацькі натхнялі пісьменніка. У 1935 г. нацысцкі ўрад абвясціў працы многіх таленавітых мастакоў, у тым ліку Эдгара Эндэ, «дэгенератыўным мастацтвам». Сям’я цярпела ад беднасці. Бацька і маці часта спрачаліся.

У школе Міхаэль Эндэ вучыўся дрэнна, нават застаўся на другі год. Ён пазнаёміўся з Матыясам Мікалаем, сынам гандляра кнігамі, ад якога пераняў зацікаўленасць да мастацтва і нават пачаў пісаць вершы.

У 1945 г. 16-гадовага Эндэ прызвалі ў нямецкую армію. Па адной з версій, яго так і не накіравалі на фронт па наступнай прычыне. Калі афіцэр СС спытаў яго, кім ён жадае зрабіцца, Эндэ адказаў: «Святаром». Афіцэр зморшчыўся і пайшоў прэч.

Пасля вайны пачынае жыць незалежна ад сям’і. У 1949 г. інтарэс да мастацтва прыводзіць Эндэ ў мюнхенскую школу Falkenberg. Вывучыўшыся на акцёра, ён атрымлівае ў 1951 г. дыплом і працуе ў тэатры ў Рэндсбургу (Шлезвіг-Гальштэйн). Пазней пакідае тэатр, каб аддацца заняткам літаратурай.

У 1953 г. сям’я Эндэ распадаецца: бацька пакідае маці дзеля маладой студэнткі з мастацкага факультэта. Маці няўдала спрабуе скончыць жыццё самагубствам.

У 1960 г. Эндэ выдае свой першы буйны твор — дзіцячую аповесць «Джым Гузік і Лукас-машыніст», за якім быў працяг — «Джым Гузік і Чортавы Тузін». На самой справе гэта была адна аповесць, але з-за вялікіх памераў пісьменніку прапанавалі падзяліць яе на 2 часткі. Кнігі пра негрыцянскага хлопчыка Джыма Гузіка і яго сябра — бывалага вандроўніка Лукаса — прадаваліся дрэнна, але атрымалі Нямецкую прэмію дзіцячых кніг. Сёння лічацца класікай дзіцячай літаратуры.

У 1973 г. выходзіць кніга «Момо» — фармальна дзіцячая аповесць, а па сутнасці філасофская прытча-алегорыя аб сэнсе чалавечага жыцця.

У 1979 г. была выдадзена «Бясконцая гісторыя» — найбольш знакаміты твор Міхаэль Эндэ, а ў 1984 г. — «Люстэрка ў люстэрку», які зрабіўся свайго роду прымірэннем паміж Міхаэлем Эндэ і яго бацькам. У 1989 г. выходзіць аповесць-казка «Чароўны напой», прысвечаная сучасным экалагічным праблемам. У 1992 г. быў выдадзены зборнік твораў «Турма свабоды». На той час Міхаэль Эндэ ўжо хварэў на рак страўніка.

Памёр у 1995 годзе, ва ўзросце 65 гадоў.

Пры жыцці Міхаэля Эндэ былі экранізаваныя «Момо» і «Бясконцая гісторыя», а таксама «Джым Гузік і Лукас-машыніст» (мінісерыялы 1961, 1976 гг.). Усе 3 фільмы, знятыя па «Бясконцай гісторыі», выклікалі абурэнне пісьменніка. Пасля яго смерці рэжысёр Бруна Б'янкі зняў мультсерыял «Вуншпунш» па кнізе «Чароўны напой» — аб прыгодах ката Мяўрыцыа і ворана Якаба, якія змагаюцца са сваімі гаспадарамі — чараўніком Бубонікам і ведзьмай Тыраніяй. Пазней Бруна Б’янкі здымае і мультсерыял «Джым Батан» па кнігах пра негрыцянскага хлопчыка Джыма Гузіка.

Асноўныя творы Фокуснік (Der Gaukler) — зборнік вершаў, 1947 Султан ростам з два (Sultan hoch zwei) — тэатральная п’еса, не апублікаваная, 1950 Брыдкія (Die Hässlichen) — п’еса, не апублікаваная, 1955 Півоневы ліхтар (Die Päonienlaterne) — японская гісторыя пра духаў, радыёп’еса, не апублікаваная; 1959 Джык Гузік і Лукас-машыніст (1960) Момо (1973) Бясконцая гісторыя (1979) Люстэрка ў люстэрку (1984) Чароўны напой (1989) Турма свабоды (1992)

Экранізацыі Бясконцая гісторыя (1984) Момо (1986) Бясконцая гісторыя 2 (1989) Бясконцая гісторыя 3 (1994) The NeverEnding Story (1995) — серыял (2 сезоны) The Real Neverending Story (1999) — камп’ютарная гульня Вуншпунш (2000) — мультсерыял Джым Батан (2000—2001) — мультсерыял (1 сезон) Бясконцая гісторыя (2001) — серыал (1 сезон) Момо (2001) — мультфільм Як сказаць і не зламаць язык (2012)

Спасылкі Біяграфія Міхаэля Эндэ

Катэгорыя:Пісьменнікі Германіі Катэгорыя:Нямецкамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Дзіцячыя пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя:Дзіцячыя пісьменнікі Германіі Катэгорыя:Казачнікі Катэгорыя:Кавалеры ордэна За заслугі перад ФРГ Катэгорыя:Памерлі ад раку страўніка Катэгорыя:Пахаваныя на мюнхенскіх могілках Вальдфрыдхоф