thumb|250px|Білінгвізм у Канадзе. Адсоткавая дзеля грамадзян Канады, якія ведаюць абедзве дзяржаўныя мовы (англійскую і французскую) ад усяго насельніцтва па выбарчых акругах краіны. Мовы Кана́ды — сукупнасць моў, на якіх размаўляюць жыхары Канады. Гэтая сукупнасць уключае ў сябе вялікую колькасць моў карэннага насельніцтва (першыя нацыі), моў мігрантаў, гібрыдных гаворак і ўзніклых у краіне дыялектаў.

Паводле перапісу 2011 года, англійская і французская мовы з'яўляюцца роднымі для 56,9% і 21,3% канадцаў адпаведнаPopulation by mother tongue and age groups (total), 2011 counts, for Canada, provinces and territories. Той жа перапіс паказвае даволі змрочную карціну выжывання французскай мовы як другое мовы ў краіне. Больш за 85% канадцаў валодаюць англійскай мовай, толькі 30,1% маюць практычныя веды па французскай мовеPopulation by knowledge of official languages, age groups (total), 2011 counts, for Canada, provinces and territories. Збольшага гэта абумоўлена вывучэннем франкамоўнымі канадцамі англійскай мовы, а таксама таму, што большая частка імігрантаў у якасці вывучанай мовы аддаюць перавагу менавіта англійскай. Устойлівая тэндэнцыя да зніжэння выкарыстання французскай мовы прывяла да прыняцця Афіцыйнага моўнага Акту ў 1969 годзе, ён вінен забяспечыць карыстанне французскай мовай і захаванне культуры французскіх канадцаў, якія гістарычна зрабілі вялікі ўнёсак у культурнае развіццё Канады.

Згодна з Канстытуцыяй Канады, федэральны ўрад выкарыстоўвае англійскую і французскую мовы як афіцыйныя мовы ў дачыненні да ўсіх дзяржаўных паслуг (у тым ліку і судоў), федэральнае заканадаўства таксама дзвюхмоўнае.

Правінцыя Нью-Брансуік — адзіная правінцыя Канады, у якой англійская і французская маюць афіцыйны статус у роўнай ступені (замацавана Канстытуцыяй). У правінцыі Квебек афіцыйнай мовай з'яўляецца французская, але Канстытуцыя мае патрабаванне, каб усё заканадаўства ў гэтай правінцыі прымалася на французскай і англійскай мовах, а судовы разгляд мог праводзіцца на любой мове. Падобныя Канстытуцыйныя гарантыі дзейнічаюць і ў правінцыі Манітоба.

Жыхары Канады лічаць, што зносіны між дзвюма мовамі з'яўляюцца цэнтральнымі альбо вызначальнымі аспектамі канадскай самасвядомасці. Паводле канадскага камісара па афіцыйных мовах (федэральны ўрадавы чыноўнік, якому даручана сачыць за дзвюма мовамі), мова з'яўляецца адным з найгалоўных прычын самавызначэння канадскага грамадстваOfficial Languages Commissioner Graham Fraser is quoted in The Hill Times, August 31, 2009, p. 14..

Для аказання дапамогі ў сферы маніторынгу за станам дзвюх афіцыйных моў, у часы перапісу насельніцтва ў Канадзе былі сабраны звесткі аб некалькіх дэмалінгвістычных фактарах, не згаданых у перапісах насельніцтва большасці іншых краін: у тым ліку хатняя мова, родная мова, першая афіцыйная мова, мова працы.

Разам з тым, у Канадзе 4,7 млн чалавек (14,2% насельніцтва) паведамілі, што размаўляюць на іншай (г. зн. не французскай і не англійскай) мове, 1,9 млн чалавек (5,8% насельніцтва) паведамілі, што размаўляюць на іншай мове ў якасці другой на рэгулярнай аснове. Наогул, 20,0% насельніцтва Канады паведамілі, што дома размаўляюць іншай мовай. Для прыкладна 6,4 млн чалавек іншая мова з'яўлялася мовай імігрантаў, на якой размаўляюць часцей за ўсё дома; асобна або разам з англійскай ці французскай размаўляюць 213 тыс чалавек, іншыя мовы з'яўляліся абарыгеннымі мовамі. Колькасць людзей, якія паведамілі пра мовы жэстаў як пра мовы хатніх зносін, складала прыкладна 25 тыс чалавек (15 тыс — часцей за ўсё, 9,8 тыс на рэгулярнай аснове).

Канада таксама з'яўляецца родным рэгіёнам для шматлікіх аўтахтонных моў (мовы карэнных народаў). Агулам працэнтная дзеля асоб, якія размаўляюць на іх, складае менш за адзін працэнт ад насельніцтва. Каля 0,6% канадцаў (~ 200,7 тыс чалавек) пазначылі адну з абарыгенных моў у якасці роднайMother Tongue — Detailed Aboriginal Languages (85), Languages Spoken Most Often at Home — Detailed Aboriginal Languages (85), Other Languages Spoken Regularly at Home — Aboriginal Languages (12), Age Groups (13A), Sex (3) and Area of Residence (6) for the Population Excluding Institutional Residents of Canada, Provinces and Territories, 2011 Census.

Геаграфічнае размеркаванне Правінцыя/тэрыторыя Насельніцтва Англійская % Французская % Іншыя мовы % Афіцыйныя мовы Альберта 3 610 185 3 095 255 85,73% 24 690 0,68% 379 550 10,51% Англійская (дэ-факта) Антарыа 12 722 065 10 044 810 78,95% 284 120 2,23% 1 827 870 14,36% Англійская (дэ-факта) Брытанская Калумбія 4 356 205 3 506 600 80.49% 16 685 0,38% 670 095 15,38% Англійская (дэ-факта) Востраў Прынца Эдуарда 138 435 132 200 95,49% 2 465 1,78% 2 925 2,11% Англійская (дэ-факта) Квебек 7 815 955 767 415 9,81% 6 249 080 79,95% 554 405 7,09% Французская Манітоба 1 193 095 1 007 325 84,42% 17 950 1,5% 125 285 10,5% Англійская і французская Новая Шатландыя 910 620 868 765 95,40% 15 940 1,75% 18 510 2,03% Англійская (дэ-факта) Нунавут 31 765 14 440 45,45% 245 0,77% 16 820 52,95% Інуіцкая (інуктытут, інуінактун), англійская і французская мовыConsolidation of (S.Nu. 2008,c.10) (NIF) Official Languages Act and Consolidation of Inuit Language Protection Act Нью-Брансуік 739 895 512 115 69,21% 209 885 28,36% 9 310 1,25% Англійская, французская Ньюфаўндленд і Лабрадор 509 950 502 475 98,53% 1145 0,22% 5 000 0,98% Англійская (дэ-факта) Паўночна-Заходнія тэрыторыі 41 040 36 485 88,9% 555 1.35% 3 620 8,8% Англійская, гвічын, інувіялуктун, інуктытут, інуінактун, кры, паўднёвая слейві, паўночная слейві, тліча, французская, чыпевіян Саскачэван 1 018 310 938 170 92,13% 4 295 0,42% 59 240 5,81% Англійская і французская (пераважае англійская) Юкан 33 655 31 025 92,18% 820 2,43% 1 240 3,68% Англійская, французская Канада 33 121 175 21 457 080 64,78% 6 827 860 20,61% 3 673 865 11,09% Англійская, французская

Паводле: «Перапіс насельніцтва 2011 года паводле найчасцей і найбольш рэгулярна ўжыванай мовы дома, груп (агульных), для Канады, правінцый і тэрыторый». (лічбы адлюстроўваюць адзін адказ)Population by language spoken most often and regularly at home, age groups (total), for Canada, provinces and territories.

Афіцыйныя мовы thumb|справа|230px|Часцей за ўсё выкарыстоўваная мова дома за 1981—2006 гады1981: Statistics Canada, 1981, Population by Selected Mother Tongues and Sex, Showing Official Language and Home Language, for Canada and Provinces, Urban and Rural, (table 2), 1981 Census. 1986: Statistics Canada, 1986, Population by Selected Mother Tongues and Sex, Showing Official Language and Home Language, for Canada and Provinces, Urban and Rural, (table 2), 1986 Census. 1991: Statistics Canada, 1991, 2B Profile, 1991 — Provinces and Territories in Canada (table), 1991 (2b) detailed questionnaire, Provinces to Municipalities (database), using E-Stat (distributor), (accessed 10.05.26). 1996: Statistics Canada, Mother Tongue, Home Languages, Official and Non-official languages, 1996 — Provinces and Territories in Canada (table), 1996 Census of Population (Provinces, Census Divisions, Municipalities) (database), Using E-Stat (distributor), (accessed 10.05.26). 2001: Statistics Canada, Languages, Mobility and Migration, 2001 — Provinces and Territories in Canada (table), 2001 Census of Population (Provinces, Census Divisions, Municipalities) (Database), Using E-STAT (Distributor). (accessed 10.05.26). 2006: Statistics Canada, Cumulative Profile, 2006 — Provinces and Territories in Canada (table), 2006 Census of Population (Provinces, Census Divisions, Municipalities) (database), Using E-STAT (distributor), . Retrieved 10.05.26..

Галоўная мова: выкарыстанне мовы 1971—2006 Адсотак насельніцтва, які гаворыць на англійскай, французскай ці карыстаецца абедзвюма мовамі дома знізіўся з 1986 года, спад быў найбольшым для французскай мовы. Доля насельніцтва, якая выкарыстоўвае дома пэўныя іншыя мовы, узрасла. Геаграфічна, гэтая тэндэнцыя застаецца сталай, выкарыстанне англійскай і французскай знізіліся як у англійскіх, гэтак у і французскіх моўных рэгіёнах, але выкарыстанне французскай мовы зніжаецца больш хуткімі тэмпамі як унутры, гэтак і за межамі Квебека.

Прыведзеная справа табліца паказвае працэнт агульнага насельніцтва Канады, які часцей за ўсё размаўляе дома на афіцыйных мовах Канады (перыяд 1971—2006 гадоў).

Выкарыстанне англійскай У 2011 годзе крыху менш за 21,5 млн канадцаў (65% насельніцтва), размаўлялі дома па-англійску. Англійская мова з'яўляецца асноўнай мовай ва ўсіх рэгіёнах Канады, за выключэннем Квебека, і большасць канадцаў (85%) ведае англійскую. У той час як англійская не з'яўляецца пераважнай мовай у Квебеку, 47% жыхароў гэта правінцыі валодай англійскай. Верагоднасць таго, што франкафоны валодаюць англійскай мовай, у пяць разоў перавышае верагоднасць таго, што англамоўныя жыхары краіны валодаюць французскай мовай (44% і 9% адпаведна)Marmen, Louise and Corbeil, Jean-Pierre, "New Canadian Perspectives, Languages in Canada 2001 Census, " Library and Archives Canada Cataloguing in Publication, Statistics Canada Cat. No. Ch3-2/8-2004, (Canadian Heritage, 2004), pg. 60.. Толькі 3,2% англамоўнага насельніцтва Канады пражывае ў Квебеку, пераважна ў Манрэалі.

Дастаткова канадцаў, якія ведаюць англійскую, але дома на ёй не размаўляць.

Выкарыстанне французскай У 2011 годзе крыху больш за 6,8 млн канадцаў размаўляла па-французску дома. З іх каля 6,2 млн або 91,5% пражывалі ў Квебеку. За межамі Квебека найбуйнейшая колькасць франкафонаў знаходзіцца ў Нью-Брансуіку, які з'яўляецца домам для 3,1% франкафонаў Канады, і Антарыа, у якім жыве 4,2% франкафонаў (пражываюць у асноўным ва ўсходняй і паўночна-ўсходняй частках правінцыі, а таксама ў Таронта і Атаве). Малалікія франкамоўныя супольнасці таксама існуюць у некаторых іншых правінцыяхPopulation by knowledge of official language, by province and territory (2011 Census), прыкладам, такая супольнасць існуе на паўвостраве Пор-о-Пор на Ньюфаўндлендзе, а таксама ўздоўж усяго заходняга ўзбярэжжа вострава. Зрэшты, 70% канадцаў не валодаюць французскай.

Адсотак насельніцтва, які валодай французскай як роднай мовай, знізіўся за апошнія тры дзесяцігоддзі. Колькасць людзей, якія размаўляюць па-французску дома, меншая за тых, хто валодай французскай мовай з нараджэнняStatistics Canada, The Evolving Linguistic Portrait, 2006 Census, Catalogue no. 97-555-XIE, Ottawa, December 2007, pp. 15-16..

Этнічная разнастайнасць узрастае ў французскай Канадзе, але ўсё яшчэ адстае ад англамоўных частках краіны. У 2006 годзе 91,5% жыхароў Квебека лічылі, што маюць «французскае» альбо «канадскае» паходжанне. З 1970 года ў выніку росту іміграцыі з краін, дзе французская з'яўляецца шырока карыстанай мовай, 3,4% жыхароў Квебека маюць гаіцянскае, бельгійскае, швейцарскае, лібанскае або мараканскае паходжаннеStatistics Canada, Place of birth for the immigrant population by period of immigration, 2006 counts and percentage distribution, for Canada, provinces and territories — 20% sample data, 2006 Census of Population. Іншыя групы не-франкамоўных імігрантаў, як ірландцы, італьянцы, партугальцы і іншыя, на працягу пакаленняў асіміляваліся і сталі франкафонамі. Ірландцы, якія пачалі прыбываць у вялікай колькасці ў Квебек у 1830-я, былі першай падобнай групай, якая была асімілявана. Пра гэта сведчыць і наяўнасць пяці франкамоўных прэм'ер-міністраў Квебека, меўшых англійска-ірландскае паходжанне.

Асіміляцыя франкафонаў за межамі Квебека ў англійска-канадскую супольнасць азначае, што за межамі Квебека жыве больш за 1 млн канадцаў, якія сцвярджаюць, што маюць англійскую мову за родную, але французскае паходжанне.

Білінгвізм і мультылінгвізм у параўнанні з французска-англійскім білінгвізмам