«Паручнік Кіжэ» — камедыйны гістарычны фільм, зняты ў 1934 годзе на кінастудыі Белдзяржкіно. Вядомы пераважна дзякуючы музыцы, якую да гэтага фільму напісаў Сяргей Пракоф'еў.
Сюжэт Экранізацыя аповесці Юрыя Тынянава «Падпаручнік Кіжэ», заснаванай на анекдоце пра тое, як з-за памылкі пісара, які напісаў у загадзе Паўла I замест слоў «паручнікі жэ» словы «паручнік Кіжэ», паўстала неіснуючая асоба — паручнік Кіжэ, якая, нягледзячы на сваё неіснаванне, значылася ў дакументах у якасці рэальнага чалавека, які служыў, быў пакараны, дараваны, даслужыўся да генерала і памёр ад цяжкай хваробы.
Здымачная група Сцэнарыст — Юрый Тынянаў Рэжысёр-пастаноўшчык — Аляксандр Файнцымер Аператар-пастаноўшчык — Аркадзь Кальцаты Кампазітар — Сяргей Пракоф'еў Мастакі-пастаноўшчыкі — Пётр Снапкоў, Канстанцін Карташоў Кансультанты — В. Глінка, Ю. Крынкін Грымёр — А. Анджан Асістэнт аператара — В. Страдзін Дырэктар — І. Румель
Літаратура Игорь Авдеев, Лариса Зайцева Все белорусские фильмы : каталог-справочник. Игровое кино (1926—1970). — Минск: Беларуская навука, 2001. — Т. 1. — 240 с. — ISBN 985-08-0023-2
Катэгорыя:Фільмы Беларусі Катэгорыя:Фільмы 1934 года Катэгорыя:Фільмы СССР 1934 года