«Піліпка» — мультыплікацыйны фільм. Зняты на кінастудыі «Беларусьфільм» рэжысёрам Таццянай Кубліцкай.

Сюжэт У аснову сюжэту карціны «Піліпка» пакладзена беларуская народная казка пра маленькага хлопчыка, які сваёй дабрынёй здолеў змякчыць сэрца злой Бабы Ягі і тым самым выратаваць сваё жыццё.

Хлопчык і ведзьма («Піліпка-сынок», «Піліпка і ведзьма») — сюжэт усходнеславянскіх народных казак.

Мультфільм рабілі з разлікам на дашкольнікаў і вучняў малодшай школы. Асаблівую цеплыню дадае стужцы тэхніка камп’ютарнай перакладкі, дзякуючы якой героі крыху падобныя на папяровых лялекnaviny.by .

Узнагароды Гран-пры конкурсу анімацыйных фільмаў X Міжнароднага дабрачыннага кінафестывалю «Прамяністы анёл» (Масква). Прызнаны лепшым на 53-м Міжнародным кінафестывалі фільмаў для дзяцей і юнацтва ў Зліне (Чэхія). Найлепшы фільм для маленькіх па выніках маскоўскага фестывалю «Сказка» у 2012 годзе.

Крыніцы

Катэгорыя:Мультфільмы на беларускай мове Катэгорыя:Мультфільмы студыі «Беларусьфільм»