Фі́на-пе́рмскія мовы — група роднасных моў у складзе фіна-ўгорскай галіны ўральскай моўнай сям'і. Уключае ў свой склад балта-фінскія, саамскія, мардвінскія, пермскія мовы, а таксама марыйскую мову і, верагодна, шэраг вымерлых моў.
Варта адзначыць, што нярэдка ўнутры групы фіна-пермскіх моў вылучаюць асобную галіну — фіна-волжскую, праз якую ў фіна-пермскія мовы ўваходзяць марыйская мова, мардвінскія, прыбалтыйска-фінскія і саамскія мовы.
Паводле традыцыйнай таксанаміі ўральскіх моў прынята лічыць, што фіна-пермскія мовы вылучыліся са складу фіна-ўгорскіх каля 3000-2500 гадоў да н.э., а каля 2000 гадоў да н.э. фіна-пермскія мовы ўжо падзяліліся на галіны пермскіх і фіна-волжскіх моў.
За сённяшнім часам рэальнасць існавання групы ставіцца пад пытанне.
Часта для пазначэння фіна-пермскіх моў выкарыстоўваецца тэрмін «фінскія мовы». Гэтая кропка зору засноўваецца на перакананні, што раней пермскія мовы былі значна больш цесна звязаны з прыбалтыйска-фінскімі мовамі, ніж з венгерскімі (між тым, у фінскіх навуковых школах пад тэрмінам «фінскія мовы» часцей за ўсё лічаць адно прыбалтыйска-фінскія мовыSee "The Finnic languages" by Johanna Laakso in The Circum-Baltic languages: typology and contact, p. 180.).
Інтэрпрэтацыя групы фінскіх/фіна-пермскіх моў можа адрознівацца ў залежнасці ад вучоных, хоць усе варыянты трактавання прызнаюць пермскія мовы ў якасці галіны першаснага падзелу. Ніжэйшыя прапановы па класіфікацыі пералічаны паводле Мерыта Рулэна і Ангелы Маркантоніа (2002):
Коліндэр, 1965Аўстэрліц, 1968Саважо, Менж, 1973Гармз, 1974Вогелін, 1977 Мардвінскія Марыйская (чараміская) Прыбалтыйска-фінскія Саамскія Пермскія Пермскія Волжскія Паўночнафінскія Саамскія Прыбалтыйска-фінскія Прыбалтыйска-фінскія мовы Саамскія Волжскія Пермскія Пермскія Марыйская (чараміская) Заходнефінскія Мардвінскія Паўночнафінскія Саамскія Прыбалтыйска-фінскія Пермскія Фіна-волжскія Волжскія Фіна-саамскія Саамскія Прыбалтыйска-фінскія
Гл. таксама Протапрыбалтыйска-фінская мова
Літаратура
Катэгорыя:Фіна-ўгорскія мовы