Юстэдальсбрэен () — найбуйнейшы ледавік кантынентальнай Еўропы. Размешчаны ў нарвежскім фюльке Согн-ог-Ф'юране . Высокай вяршыняй ледніка з'яўляецца Хёгстэ Брэакулен (1957 метраў), хоць нунатак Ладальскопа узвышаецца на 2083 метра.
Плошча ледавіка — 487 км². У самым шырокім месцы ён мае таўшчыню 600 метраў, ледавік працягваецца на 60 кіламетраў. Ён мае каля 50 рукаўных ледавікоў, напрыклад Брыксдальсбрэен і Нігардсбрэен. У 1991 годзе Юстэдальсбрэен быў уключаны ў аднайменны нацыянальны парк. Ледавік падтрымліваецца не нізкімі тэмпературамі, а высокім узроўнем снежных ападкаў.
Літаратура
Wold, Bjorn; Ryvarden, Leif (1996). Jostedalsbreen, Norway's Largest Glacier. Oslo, Norway: J. W. Cappelens Forlag AS. ISBN 9788276830927. Slingsby, William Cecil (2003). Norway: the Northern Playground. Rockbuy Limited. ISBN 9781904466079. Dyer, Anthony; Robertson, Ian H.; Baddeley, John (2006). Walks and Scrambles in Norway. United Kingdom: Rockbuy Limited. ISBN 9781904466253.
Спасылкі
Катэгорыя:Ледавікі Нарвегіі