Папская інтранізацыя або Папская інтранізацыйная імша — літургічная служба Рымска-каталіцкай царквы (якая служыцца па рымскаму абраду, але з элементамі візантыйскага) для царкоўнай інвестытуры на пасаду Папы Рымскага. Пасля Паўла VI інтранізацыя больш не ўключае старую тысячагадовую цырымонію Папскай каранацыі.

Павел VI, апошні Папа Рымскі, які быў каранаваны і выкарыстоўваў Папскую тыяру, адмовіўся ад выкарыстання тыяры на цырымоніі ў канцы Другога Ватыканскага сабору, і аддаў сваю асабістую тыяру базіліцы Нацыянальнай Святыні Бязгрэшнага Зачацця ў горадзе Вашынгтоне як падарунак каталікам Злучаных Штатаў Амерыкі. Аднак, больш за 20 іншых тыяр застаюцца ў Ватыкане. Адна з іх усё яшчэ выкарыстоўваецца сімвалічна як карона статуі Святога Пятра ў дзень яго свята кожны год. Першы за многія стагоддзі Папа Рымскі, які пачаў свой пантыфікат без каранацыі, быў Папа Ян Павел I.

Гл. таксама Папская каранацыя.

Спасылкі Папа Рымскі Бенедыкт XVI тлумачыць сімволіку цырымоніі інтранізацыі

Катэгорыя:Ватыкан Катэгорыя:Гісторыя папства Катэгорыя:Папскі двор *