Цаа Цаа (другое імя — Мэн-дэ; —) — кітайскі паэт, палкаводзец і дзяржаўны дзеяч. Бацька Цаа Пэя і Цаа Чжы.

Біяграфія

Быў міністрам апошняга імператара дынастыі Хань Сянь-дзі (кіраваў у 189—220). Усё жыццё правёў у войнах. Падавіў паўстанне Жоўтых павязак. На працягу некалькіх гадоў вёў вайну з палкаводцамі — Люй Бу, Юань Шаа і Чжан Сюэ і перамог іх. У барацьбе з супернікамі выкарыстаў плямёны — ухуань і дзі. Заснаваў царства Вэй (220—265), якое займала тэрыторыю Паўночнага і Цэнтральнага Кітая, абвясціў Цаа Пі імператарам.

Творчасць

Большая частка вершаў Цаа Цаа — перайманне народнаму юэфу. У іх апісаны паходы, марнасць чалавечага існавання і адначасова праслаўлялася новая дынастыя. Цаа Цаа — аўтар твораў па ваенным мастацтве.

Катэгорыя:Военачальнікі Кітая Катэгорыя:Эпоха Трохцарства Катэгорыя:Кітайскамоўныя паэты Катэгорыя:Паэты эпохі Хань Катэгорыя:Паэты III стагоддзя Катэгорыя:Вэй Катэгорыя:Вялікія міністры