Славацкая кухня — нацыянальныя кулінарныя традыцыі Славакіі.
Апісанне Славацкая кухня мае шмат варыяцый у залежнасці ад рэгіёна і цесна звязана з кухнямі краін-суседзяў, у прыватнасці чэшскай і венгерскай.
Традыцыйныя стравы і напоі Славацкая кухня заснавана на розных супах, кашах, варанай і тушанай гародніне, смажаным і вэнджаным мясе і малочных прадуктах. Славацкая кухня ўключае салёныя і салодкія стравы, прыгатаваныя з мукі, у прыватнасці галушкі, брынзавыя клёцкі, трдзельнік і г.д. Сярод спіртных напояў папулярныя: славацкае піва, віно. Шырока ўжываюцца мінеральныя воды.
Літаратура Ľudmila Dullová, Ikar (выд.): Veľká slovenská kuchárka. 2007, ISBN 80-7118-783-6. Ján Babilon: Prvá kuchárska kniha. 1870.
Спасылкі
Ілюстраваныя рэцэпты Блог пра славацкую кухню