Эдзі (Адольф-Эдуард) Ігнацьевіч Рознер (, — ) — джазавы трубач, кампазітар, аранжыроўшчык. Заслужаны артыст Беларусі (1944).
Біяграфія Скончыў Вышэйшую музычную школу ў Берліне (1929). Валодаў віртуознай ігрой на трубе. 3 1933 кіраўнік створанага ім джазавага аркестра ў Берліне. 3 1936 у Польшчы; працаваў у аркестры Ю. Бяльзацкага, узначальваў аркестры ў Варшаве, Кракаве, Лодзі. 3 1939 у СССР. У 1940 кіраўнік Дзяржаўнага джаз-аркестра БССР. У 1946 рэпрэсіраваны. У 1954 рэабілітаваны. Кіраваў эстрадным аркестрамі Масквы, з 1969 — аркестрам Гомельскай абласной філармоніі. 3 1972 у Заходнім Берліне. Аўтар шматлікіх папулярных песень, танцавальных мелодый («Навошта смяяцца, калі сэрцу балюча», «Хлопец-хлапчук», «Бывай, каханне»). Шматлікія творы ў выкананні аркестраў пад яго кіраўніцтвам запісаны на грампласцінкі (кружэлкі).
Літаратура
Цейтлин Ю. Взлеты и падения великого трубача Эдди Рознера. — М., 1993.
Катэгорыя:Джазмены Беларусі Катэгорыя:Кампазітары Беларусі Катэгорыя:Кампазітары СССР Катэгорыя:Заслужаныя артысты Беларускай ССР Катэгорыя:Рэпрэсаваныя савецкай уладай Катэгорыя:Трубачы СССР Катэгорыя:Дырыжоры СССР Катэгорыя:Джазмены СССР