Эрнст Цэрмела (; , Берлін — , Фрайбург) — нямецкі матэматык. У 1894 скончыў Берлінскі ўніверсітэт. Асноўныя даследаванні адносяцца да тэорыі мностваў, дзе ён даў агульную аксіяматыку і даказаў, што ўсякае мноства можа быць цалкам упарадкавана. Работы Цэрмела аказалі вялікі ўплыў на развіццё гэтага раздзелу матэматыкі і выклікалі ажыўленую дыскусію. Займаўся таксама варыяцыйным вылічэннем і пытаннямі прыкладання тэорыі імавернасцей да статыстычнай фізікі.

Літаратура

Катэгорыя:Матэматыкі Германіі Катэгорыя:Матэматыкі XX стагоддзя Катэгорыя:Філосафы Германіі