Анто́н Сярге́евіч Кушні́р (нар. , Ровенская вобласць, Украінская ССР) — беларускі фрыстайліст, які выступае ў лыжнай акрабатыцы. Уладальнік Кубка свету 2009/2010 (выйграў 4 этапы з 6, адзін раз заняў другое месца і адзін раз трэцяе), сярэбраны прызёр агульнага заліку Кубка свету 2007 /2008, пераможца Кубка Еўропы-2004. Першы трэнер — Галіна Пятроўна Досава. З 2002 года жыве і трэніруецца ў Беларусі (у Мінску). Выступае за «Дынама» (Мінск).

Біяграфія

Удзельнік Алімпійскіх гульняў 2006 года і 2010 гадоў. На Алімпіядзе-2010 у Ванкуверы, з’яўляючыся адным з галоўных фаварытаў турніру, у кваліфікацыі лідыраваў пасля першага скачку, але ў другім няўдала прызямліўся, у яго адшпілілася лыжа і ў выніку Кушнір паказаў толькі 21-ы вынік у другой спробе, не здолеўшы па суме 2 скачкоў прабіцца ў лік 12 фіналістаў.

Выйграў залаты медаль на Алімпіядзе-2014 у Сочы.

На Алімпійскіх гульнях 2018 у Пхенчхане Антон Кушнір не трапіў у фінал, яму прысудзілі агульнае 13-е месца. Пасля гэтага Аляксандр Лукашэнка накіраваў у адрас прэзідэнта Міжнароднага алімпійскага камітэта Томаса Баха прэтэнзіі з нагоды судзейства ў дачыненні да беларускага фрыстайліста.

Палітычныя погляды Падпісаў адкрыты ліст спартыўных дзеячаў краіны, якія выступаюць за дзеючую ўладу Беларусі пасля жорсткіх падаўленняў народных пратэстаў у 2020 годзе.

Спасылкі

Кушнір на сайце ФІС Інтэрв’ю з Кушнірам на сайце мінскага «Дынама» ў сакавіку 2008 года

Катэгорыя:Фрыстайлісты Беларусі Катэгорыя:Фрыстайлісты на зімовых Алімпійскіх гульнях 2006 года Катэгорыя:Фрыстайлісты на зімовых Алімпійскіх гульнях 2010 года Катэгорыя:Фрыстайлісты на зімовых Алімпійскіх гульнях 2014 года Катэгорыя:Чэмпіёны зімовых Алімпійскіх гульняў 2014 года Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны ад Беларусі Катэгорыя:Фрыстайлісты на зімовых Алімпійскіх гульнях 2018 года