Бро́дна — возера ў Расонскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Дрыса, за 24 км у напрамку на паўночны ўсход ад гарадскога пасёлка Расоны, за 1,3 км ад мяжы з Пскоўскай вобласцю Расіі.

Плошча паверхні возера 0,38 км. Даўжыня 1,4 км, найбольшая шырыня 0,48 км, даўжыня берагавой лініі каля 4 км. Катлавіна возера выцягнутая ў напрамку з поўначы на поўдзень, складаецца з двух плёсаў. У возера ўпадаюць 3 ручаі, у паўночнай частцы выцякае ручай у возера Браданок.

Літаратура

Спасылкі Иванов-Смоленский В. ВСЕ ОЗЁРА БЕЛАРУСИ: Популярная иллюстрированная энциклопедия — Т.1.

Катэгорыя:Азёры Расонскага раёна Катэгорыя:Басейн Дрысы