Сезон 2014 у Формуле-1 быў 65-м сезонам Чэмпіяната Свету ў гонках класа Формула-1, якія праходзяць пад эгідай Міжнароднай Аўтамабільнай Федэрацыі (FIA). 11 каманд і 24 пілоты спаборнічалі на 19 этапах Гран-пры за тытулы Чэмпіёна свету сярод пілотаў і сярод канструктараў. Сезон пачаўся ў Аўстраліі 16 сакавіка і скончыўся 23 лістапада ў Аб’яднаных Арабскіх Эміратах.
У 2014 годзе Формула-1 пабачыла шэраг тэхнічных і спартовых змен: 2,4-літровыя рухавікі, якія выкарыстоўваліся на балідах у 2006—2013, былі заменены на 1,6-літровыя рухавікі канфігурацыі V6 з турбанагнятальнікам. Змены закранулі таксама і каляндар гонак. Гран-пры Індыі і Карэі былі прыбраныя са спіса этапаў на 2014 год, у той час як у Чэмпіянат вярнуўся Гран-пры Аўстрыі. Таксама адбыўся дэбют новага этапа Гран-пры ў Расіі на гарадской трасе ў Сочы.
Нямецкі пілот Себасцьян Фетэль пачынаў сезон як дзеючы чатырохразовы Чэмпіён Свету сярод пілотаў, а яго каманда — Red Bull Racing — як уладальнікі тытула Чэмпіёна сярод Канструктараў. Ні Фетэль, ні яго каманда не здолелі абараніць свае тытулы.
Пераможцам Чэмпіянату стаў брытанскі пілот Льюіс Хэмілтан, які выйграў свой другі чэмпіёнскі тытул, а таксама стаў самым паспяховым брытанскім пілотам за гісторыю Формулы-1. Паводле колькасці кар’ерных перамог Хэмілтан абышоў другога знакамітага брытанца Найджэла Мэнсэла. Другім пілотам у чэмпіянаце стаў партнёр Хэмілтана па камандзе Mercedes Ніка Розберг. Дзякуючы амаль суцэльнаму дамінаванню ў Чэмпіянаце, Розберг і Хэмілтан удваіх прынеслі першы Кубак Канструктараў для сваёй каманды Mercedes. Розберг таксама стаў уладальнікам спецыяльнай прэміі Міжнароднай Аўтамабільнай Федэрацыі (FIA) за найбольшую колькасць поўл-пазіцый у сезоне. Аўстралійскі пілот Red Bull Racing Даніэль Рык'ярда ў сваім дэбютным сезоне за новую каманду стаў трэцім у агульным заліку, стаў адзіным пілотам, які здолеў парушыць гегемонію пілотаў Mercedes, з трыма перамогамі.
Удзельнікі: каманды і пілоты Наступныя каманды і пілоты аб’явілі пра свой удзел у Чэмпіянаце Свету 2014 года. Тым не менш, іх удзел залежыць ад рашэння каманд наконт новай рэдакцыі дамовы паміж Міжнароднай Аўтамабільнай Федэрацыяй (FIA), Асацыяцыяй Каманд Формулы-1 (FOTA) і Адміністрацыяй Формулы-1.
10 студзеня 2014 FIA абвясціла часовы спіс удзельнікаў на сезон 2014:
Bild--> Каманда Шасі Рухавік Гума Нумар пілота Пілот Этапы Infiniti Red Bull Racing Red Bull RB10 Renault Energy F1 2014 1 Себасцьян Фетэль 1-19 3 Даніэль Рык'ярда 1-19 Mercedes AMG Petronas F1 Team Mercedes F1 W05 Mercedes-Benz PU106A Hybrid 44 Льюіс Хэмілтан 1-19 6 Ніка Розберг 1-19 Scuderia Ferrari Ferrari F14 T Ferrari 059/3 14 Фернанда Алонса 1-19 7 Кімі Райканен 1-19 Lotus F1 Team Lotus E22 Renault Energy F1 2014 8 Раман Гражан 1-19 13 Пастор Мальданада 1-19 McLaren Mercedes McLaren MP4-29 Mercedes-Benz PU106A Hybrid 22 Джэнсан Батан 1-19 20 Кевін Магнусэн 1-19 Sahara Force India F1 Team Force India VJM07 Mercedes-Benz PU106A Hybrid 27 Ніка Хюлькенберг 1-19 11 Серхіа Перэс 1-19 Sauber F1 Team Sauber C33 Ferrari 059/3 99 Адрыян Зуціл 1-19 21 Эстэбан Гуцьерэс 1-19 Scuderia Toro Rosso Toro Rosso STR9 Renault Energy F1 2014 25 Жан-Эрык Вернь 1-19 26 Данііл Квят 1-19 Williams Martini Racing Williams FW36 Mercedes-Benz PU106A Hybrid 19 Феліпэ Маса 1-19 77 Вальтэры Ботас 1-19 Marussia F1 Team Marussia-Ferrari Ferrari 059/3 17 Жуль Б'яншы 1-15 4 Макс Чылтан 1-16 Caterham F1 Team Caterham CT05 Renault Energy F1 2014 10 Камуі Кабаясі 1-11, 13-16, 19 9 Маркус Эрыксан 1-16 45 Андрэ Лотэрэр 12 46 Уіл Стывенс 19
Каманды Колькасць каманд у параўнанні з сезонам 2013 не змянілася. У снежні 2013 года FIA пачала пошук дванаццатай каманды, якая магла б удзельнічаць у Чэмпіянаце пачынаючы з 2015 ці 2016 года, з абавязковай згодай не пакідаць Формулу-1 да 2020.
Вытворца рухавікоў Cosworth вырашыў адмовіцца ад стварэння рухавіка, які б падыходзіў да новых тэхнічных патрабаванняў. Каманда Marussia, якая выкарыстоўвала рухавікі ад Cosworth падчас сезона 2013, была вымушана шукаць новага пастаўшчыка рухавікоў. Неўзабаве Marussia далучылася да кліенцкай праграмы Ferrari. Згодна з кантрактам, Ferrari будзе забяспечваць Marussia рухавікамі і трансмісіяй з 2014 года. Toro Rosso спынілі супрацоўніцтва з Ferrari і падпісалі дамову з Renault на забеспячэнне каманды рухавікамі. Williams з 2014 года будуць выкарыстоўваць рухавікі ад Mercedes. Адпаведная дамова была дасягнута яшчэ ў маі 2013, калі Renault абвясціла аб скарачэнні колькасці каманд, якім пастаўляюцца рухавікі, да трох.
Пілоты Феліпэ Маса пакідае Ferrari пасля 8 сезонаў і пераходзіць у Williams, дзе далучыцца да Вальтэры Ботаса. У той жа час у Ferrari вяртаецца Кімі Райканен, які выступаў за Ferrari з 2007 па 2009 годы ў 52 Гран-пры і атрымаў у 2007 годзе тытул Чэмпіёна Свету. Іншым кандыдатам на месца Масы быў Ніка Хюлькенберг.
Марк Уэбер сыходзіць з Формулы-1 пасля 12 сезонаў, з якіх апошнія 7 ён правёў у Red Bull Racing. Уэбер працягне сваю гоначную кар’еру ў Чэмпіянаце Свету па гонках на цягавітасць у камандзе Porsche AG. Месца Уэбера дастаецца Даніэлю Рык’ярда, які пакідае Toro Rosso. Рык’ярда з’яўляецца другім выхаванцам спецыяльнай праграмы Red Bull для маладых пілотаў пасля Фетэля, які атрымаў месца ў асноўнай камандзе Red Bull Racing. У Toro Rosso Рык’ярда заменіць чэмпіён GP3 2013 года Данііл Квят.
McLaren не працягнуў кантракт з Серхіа Перэсам, что вымусіла апошняга шукаць новую каманду, каб працягнуць кар’еру ў Формуле-1. McLaren падпісаў дамову з удзельнікам сваёй праграмы для маладых пілотаў Кевінам Магнусэнам. Перэс, у сваю чаргу, далучыцца да Ніка Хюлькенберга ў Force India. Апошні пакінуў Sauber пасля года супрацоўніцтва, і яго месца зойме Адрыян Зуціл.
Камуі Кабаясі вяртаецца ў Формулу-1 у складзе каманды Caterham пасля аднагадовага перапынку. Яго партнёрам па камандзе будзе пілот серыі GP2 Маркус Эрыксан. Былы пілот Caterham Г’еда ван дэр Гардэ сышоў да Sauber трэцім пілотам, у той час як Шарль Пік пакінуў каманду і не знайшоў новага месца.
Змены на працягу сезона
Пасля Гран-пры Расіі каманда Caterham F1 страціла ўсе крыніцы свайго фінансавання з-за спрэчкі паміж уладальнікамі каманды. Каманда перайшла пад адміністрацыйнае кіраванне часовым прадстаўніком крэдытораў. У выніку каманда і яе пілоты прапусцілі Гран-Пры Бразіліі і ЗША. Caterham здолелі прыняць удзел на апошнім этапе ў Абу-Дабі, але з Уілам Стывенсам замест Маркуса Эрыксана.
Каманда Marussia пасля Гран-пры Японіі, у якім пілот Жуль Б'яншы атрымаў сур’ёзныя траўмы, вырашыла не выстаўляць другі балід у наступным пасля японскага расійскім гран-пры. Пасля гэтага каманда таксама, як і Caterham F1, перайшла пад адміністрацыйнае кіраванне, прапусціла амерыканскі і бразільскі этапы. Напярэдадні Гран-Пры Бразіліі каманда спыніла сваё існаванне: супрацоўнікі былі звольненыя, а маёмасць выстаўлена на продаж.
Каляндар
Першае выданне календара гран-пры на 2014 год з’явілася ў верасні 2013 года і ўтрымлівала 21 этап: пачатак быў запланаваны на 16 сакавіка ў Аўстраліі, а заканчэнне сезона павінна было адбыцца ў Бразіліі 30 лістапада. Вяртанне Гран-пры Мексікі было запланавана на кастрычнік. У тым жа месяцы павінен быў адбыцца дэбют Гран-пры Расіі. Пацвердзілася вяртанне Гран-пры Аўстрыі, а таксама месца правядзення Гран-пры Іспаніі ў Барселоне. Гран-пры Карэі пераносілася на красавік па лагістычных меркаваннях.
Другое выданне календара зведала з’яўленне яшчэ аднаго этапу на гарадской трасе ў Нью-Джэрсі, які планавалася правесці паміж гонкамі ў Манака і Канадзе. Такім чынам, магчымая колькасць этапаў узрасла да 22. У той жа час было аб’яўлена аб дадатковых мерапрыемствах па інспекцыі трас у Мексіцы, Карэі і Нью-Джэрсі, што мела б сваім вынікам скарачэнне колькасці этапаў да 21 ці 20. Сярэдзіна кастрычніка была замацаваная за гонкай ў Расіі.
Афіцыйны каляндар, у якім 19 этапаў, на сезон 2014 быў абвешчаны 4 снежня 2013 года. З афіцыйнай рэдакцыі календара былі выключаны гран-пры ў Карэі, Мексіцы і Нью-Джэрсі. Гран-пры Абу-Дабі зноў заняў месца заключнага этапа Чэмпіяната.
Этап Афіцыйная назва гонкі Гран-пры Траса Дата 1 Rolex Australian Grand Prix Гран-пры Аўстраліі Альберт Парк, Мельбурн 16 сакавіка 2 Petronas Malaysia Grand Prix Гран-пры Малайзіі Сепанг, Куала-Лумпур 30 сакавіка 3 Gulf Air Bahrain Grand Prix Гран-пры Бахрэйна Міжнародны аўтадром Бахрэйна, Сахір 6 красавіка 4 UBS Chinese Grand Prix Гран-пры Кітая Міжнародны аўтадром Шанхая, Шанхай 20 красавіка 5 Gran Premio de España Гран-пры Іспаніі Каталунья Мантмело, Барселона 11 мая 6 Grand Prix de Monaco Гран-пры Манака Манака, Монтэ-Карла 25 мая 7 Grand Prix du Canada Гран-пры Канады Аўтадром імя Жыля Вільнёва, Манрэаль 8 чэрвеня 8 Großer Preis von Österreich Гран-пры Аўстрыі Red Bull Рынг, Шпільберг 22 чэрвеня 9 Santander British Grand Prix Гран-пры Вялікабрытаніі Аўтадром Сільверстоўна, Сільверстоўн 6 ліпеня 10 Großer Preis Santander von Deutschland Гран-пры Германіі Хакенхаймрынг, Хакенхайм 20 ліпеня 11 Eni Magyar Nagydíj Гран-пры Венгрыі Хунгарорынг, Будапешт 27 ліпеня 12 Shell Belgian Grand Prix Гран-пры Бельгіі Аўтадром Спа-Франкаршам, Спа 24 жніўня 13 Gran Premio Santander d’Italia Гран-пры Італіі Нацыянальны Аўтадром Монцы, Монца 7 верасня 14 SingTel Singapore Grand Prix Гран-пры Сінгапура Гарадская траса Марына-Бэй, Сінгапур 21 верасня 15 Japanese Grand Prix Гран-пры Японіі Аўтадром Сузука, Сузука 5 кастрычніка 16 Grand Prix of Russia Гран-пры Расіі Міжнародная гарадская траса ў Сочы , Сочы 12 кастрычніка 17 United States Grand Prix Гран-пры ЗША Аўтадром Амерык, Осцін 2 лістапада 18 Grande Prêmio Petrobras do Brasil Гран-пры Бразіліі Аўтадром імя Жозэ Карлоса Пасэ, Сан-Паўлу 9 лістапада 19 Etihad Airways Abu Dhabi Grand Prix Гран-пры Абу-Дабі Аўтадром Яс-Марына, Абу-Дабі 23 лістапада
Змены ў календары
Каманда Red Bull заключыла дамову з Берні Эклстоўнам на вяртанне Гран-пры Аўстрыі ў Чэмпіянат пасля 10-гадовага перапынку. Гонка мае адбыцца на мадыфікаваным аўтадроме А-1 Рынг ў Шпільбергу, які быў перайменаваны ў Red Bull Рынг. Апошні раз Гран-пры Аўстрыі праводзілася ў 2003 годзе. Гран-пры Бахрэйна адбудзецца на змярканні пры штучным асвятленні на ўзор Гран-пры Абу-Дабі. Гэтакім чынам арганізатары пажадалі адсвяткаваць 10-годдзе гонкі. Хокенхаймрынг вяртаецца ў каляндар, каб прыняць Гран-пры Германіі, згодна з дамоўленасцю аб чаргаванні з Нюрбургрынгам, падпісанай у 2008 годзе. Апошні раз Хокенхайм прымаў Гран-пры ў 2012 годзе. Гран-пры Індыі не будзе праводзіцца ў 2014 годзе, пасля таго як арганізатары пажадалі перанесці гонку з кастрычніка на красавік, але не выказалі ўпэўненасці, што будуць гатовыя прыняць спаборніцтвы. Замест гэтага прамоўтэры гонкі дамовіліся з Берні Эклстоўнам аб вяртанні Гран-пры Індыі ў 2015 годзе на пачатку сезона. Формула-1 мае пабачыць дэбют новага Гран-пры, які запланаваны адбыцца на вуліцах Алімпійскага парка ў расійскім Сочы. Гран-пры ЗША быў запланаваны на 8 лістапада. З-за таго, што дата правядзення Гран-пры супадала з дамашняй гульнёй каманды па амерыканскім футболе Тэхаскага Універсітэта, было вырашана перанесці Гран-пры на 2 лістапада.
Змены ў правілах
Тэхнічныя рэгуляванні
У Формулу-1 упершыню з 1988 года вяртаюцца рухавікі з турбанагнятальнікам. Новыя рухавікі будуць 1,6-літровымі з канфігурацыяй V6 і васьміхуткаснай паўаўтаматычнай каробкай перадач. Правілы дазваляюць выкарыстанне 90-градуснага модуля для рухавіка з замацаваным каленчатым валам і апірышчам для шасі. Частата павінна быць абмежаванай 15000 аб/хв. Асобныя сілавыя ўстаноўкі павінны адпрацаваць не менш за 4000 кіламетраў, каб была дазволена іх замена, — гэта ў 2 разы больш у параўнанні з папярэднімі нарматывамі.