Бераніка (каля 250 да н.э. — ?): сястра і жонка Пталамея III. Дачка Мага Карэйскага і Апамы.

Мела тытул «Сястра і жонка цара», і, як і Пталамей III, атрымлівала боскае ўшаноўванне пры жыцці. Пасля смерці Пталамея III (221 да н.э.) спрабавала захапіць уладу і валадарыць разам з сынам, Пталамеем IV, але той вымусіў яе выйсці з палітычнага жыцця.

Вядомыя выявы Беранікі на манетах, і мармуровая галава, валасы якой некалі былі пакрытыя золатам.

Валасы Веранікі Аднойчы, калі Пталамей III выправіўся на вайну, Бераніка прысвяціла багам прадзь сваіх валасоў, якія былі славута залацістымі. Але валасы таямніча зніклі з храму. Калімах у адным з вершаў сцвярджаў, што валасы Беранікі трапілі на неба; тое самае цвердзіў і астраном Конан. Захавалася 21 зваротка гэтага падання, а таксама яго пераклад, зроблены Катулам.

У гонар гэтай прадзі валасоў было названае сузор'е Валасы Веранікі.

Катэгорыя:Пталамеі Катэгорыя:Царыцы Старажытнага Егіпта