Аляксандр Аляксандравіч Смышляеў (нар. , Лысьва) — расійскі фрыстайліст, які выступае ў могуле, бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў 2014 года ў Сочы, заслужаны майстар спорту Расіі, шматразовы прызёр этапаў Кубка свету, чэмпіён Расіі. Чатыры разы сканчаў год у дзясятцы лепшых заліку могулу ў Кубку свету па фрыстайле (2008/09, 2009/10, 2010/11 і 2012/13). Трэнер — Сяргей Лазарэнка.
Вынікі
Зімовыя Алімпійскія гульні Турын 2006 — 13-е месца (могул) Ванкувер 2010 — 10-е месца (могул) Сочы 2014 — бронза (могул)
Чэмпіянаты свету Інавасіра 2009: 17-е месца (паралельны могул) і 46-е месца (могул) Дыр Вэлі 2011: 5-е месца (могул) і 10-е месца (паралельны могул) Вос 2013: 11-е месца (паралельны могул) і 13-е месца (могул)
Кубак свету Лепшая пазіцыя ў агульным заліку: 20-е месца (2008/09) Лепшыя пазіцыі ў агульным заліку (могул): 6-е месца (2008/09, 2010/11), 8-е месца (2009/10), 9-е месца (2012/13) 6 подыумаў на этапах Кубка свету (могул)
Спасылкі
Катэгорыя:Фрыстайлісты паводле алфавіта Катэгорыя:Фрыстайлісты Расіі Катэгорыя:Бронзавыя прызёры зімовых Алімпійскіх гульняў 2014 года Катэгорыя:Фрыстайлісты на зімовых Алімпійскіх гульнях 2006 года Катэгорыя:Фрыстайлісты на зімовых Алімпійскіх гульнях 2010 года Катэгорыя:Фрыстайлісты на зімовых Алімпійскіх гульнях 2014 года Катэгорыя:Заслужаныя майстры спорту Расіі