Цытраль — монатэрпенавы ацыклічны альдэгід, існуе ў выглядзе двух ізамераў: E-ізамер гераніяля (I) і Z-ізамер нераля (II). Цытраль, які прысутнічае ў прыродных эфірных алеях уяўляе сабой сумесь ізамераў з перавагай гераніяля.
Уласцівасці Цытраль — бескаляровая або светла-жоўтая глейкая вадкасць з моцным пахам лімона. Цытраль існуе ў асноўным у выглядзе двух ізамераў — гераніяля і нераля. Ізацытраль сустракаецца ў малых колькасцях.
Уласцівасці прыроднага цытраля:
М.м. = 154.25 Ткіп=228-229оС d420 = 0.888-0.895 nd20 = 1,486-1.489
Уласцівасці кампанентаў цытраля:
E-ізамер (гераніяль) — формула I (у прыроднай сумесі каля 90 %) Ткіп=229оС d420 = 0.8898 nd20 = 1.4896 Z-ізамер (нераль) — формула II Ткіп=102-104оС d420 = 0.8888 nd20 = 1.4869 Ізацытраль — формула III (сустракаецца ў некаторых эфірных алеях): Ткіп=95-97оС d420 = 0.890 nd20 = 1.4838
Цытраль з’яўляецца вельмі рэакцыйназдольным злучэннем: лёгка акісляецца на паветры; пры дзеянні мінеральных кіслот ператвараецца ў п-цымол; пры гідраванні ператвараецца ў цытранелаль; пры аднаўленні альдэгіднай групы — у цытранелол; уступае ва ўсе характэрныя рэакцыі альдэгіднай групы.
Катэгорыя:Альдэгіды