Пупіен — Марк Клодзій Пупіен Максім () (каля  — ) — рымскі імператар (238).

Пасля забойства Гардыяна I і Гардыяна II сенат абраў імператарамі Бальбіна і Пупіена, а цэзарам — Гардыяна III. Неўзабаве паміж новаабранымі імператарамі пачаліся нязгоды, а праз 99 дзён пасля атрымання ўлады і Бальбін, і Пупіен былі забітыя прэтарыянцамі.

Паходзіў з высакароднай сям’і, меў прыдомак Журботны з-за выразу твару. Вядомая верагодная выява Пупіена на герме, што захоўваецца ў Пецярбургу і выяўляе Пупіена, Гардыяна III і Бальбіна.

Катэгорыя:Імператары рымскія Катэгорыя:Салдацкія імператары