Юсуф Набі (; , Урфа — , Стамбул) — турэцкі паэт і пісьменнік. Біяграфія Нарадзіўся ў беднай сям’і. Да 1666 года пражываў у правінцыі Шанліўрфа, затым пераехаў у Стамбул, дзе з 1685 года займаўся дзяржаўнай службай. Удзельнічаў у ваенных паходах. Пазней каля 25 гадоў пражываў у г. Алепа (сучасная Сірыя). Тут стварыў вялікую частку сваіх твораў. Калі Балтаджы Мехмед-паша стаў вялікім візірам Асманскай імперыі вярнуўся ў Стамбул, дзе і памёр у 1712 годзе.